Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

recapitulate [ˌri:kəˈpɪtʃuleɪt] v. fml (on) коратка паўтара́ць, пералі́чваць; рэзюмава́ць, падсумо́ўваць

recapture1 [ˌri:ˈkæptʃə] n.

1. узя́цце наза́д (горада, крэпасці і да т.п.)

2. зло́ўлены ўцяка́ч

recapture2 [ˌri:ˈkæptʃə] v.

1. узя́ць наза́д; захапі́ць зноў

2. злаві́ць (уцекача)

3. перажыва́ць зноў;

He was trying to recapture the past. Ён спрабаваў аднавіць мінулае.

recast [ˌri:ˈkɑ:st] v. (recast) перарабля́ць, перапрацо́ўваць; надава́ць но́вую фо́рму;

He recast his political image to fit the times. Ён відазмяніў сваё палітычнае аблічча ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

recede [rɪˈsi:d] v.

1. адступа́ць, падава́цца (назад);

recede a few paces зрабі́ць не́калькі кро́каў наза́д

2. убыва́ць (пра пачуцці, праблемы)

3. радзе́ць (пра валасы)

receipt [rɪˈsi:t] n.

1. (for) чэк; распі́ска ў атрыма́нні; квіта́нцыя;

a receipt for a sum распі́ска ў атрыма́нні пэ́ўнай су́мы

2. fml (of) атрыма́нне

receivable [rɪˈsi:vəbl] adj. comm. го́дны да прыня́цця; прыма́льны

receive [rɪˈsi:v] v.

1. атры́мліваць (у розных знач.);

receive information атры́мліваць інфарма́цыю;

We received numerous complaints about the airport noise. Мы атрымалі шматлікія скаргі на шум аэрапорта;

receive severe injuries быць жо́рстка збі́тым

2. прыма́ць (гасцей, наведвальнікаў)

received [rɪˈsi:vd] adj. fml агульнапрыня́ты, агульнапрызна́ны;

the received view агульнапрыня́тае меркава́нне

received pronunciation [rɪˌsi:vdprəˌnʌnsiˈeɪʃn] n. нарматы́ўнае вымаўле́нне (брытанскага варыянта англійскай мовы)