Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

aver [əˈvɜ:] v. fml сцвярджа́ць, упэ́ўніваць, запэ́ўніваць

average1 [ˈævərɪdʒ] n. сярэ́дняя велічыня́; сярэ́дняе;

above/below average вышэ́й/ніжэ́й сярэ́дняга;

on average y сярэ́днім

average2 [ˈævərɪdʒ] adj.

1. сярэ́дні;

an average cost/price сярэ́дняя цана́

2. нарма́льны, звыча́йны;

children of above/below average intelligence дзе́ці з інтэле́ктам вышэ́й/ніжэ́й сярэ́дняга

average3 [ˈævərɪdʒ] v. выво́дзіць сярэ́дні лік

averse [əˈvɜ:s] adj. неахво́тны, які́ не жада́е

aversion [əˈvɜ:ʃn] n. агі́да; антыпа́тыя

avert [əˈvɜ:t] v.

1. адхіля́ць, прадухіля́ць

2. адво́дзіць (вочы, твар)

aviary [ˈeɪviəri] n. пту́шнік

aviation [ˌeɪviˈeɪʃn] n. авія́цыя

aviator [ˈeɪvieɪtə] n. авія́тар, піло́т, лётчык; лётчыца