Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

liquor [ˈlɪkə] n. алкаго́льны напо́й

lira [ˈlɪərə] n. (pl. lire) лі́ра (грашовая адзінка)

list1 [lɪst] n. (of) спіс;

an alphabetical list алфаві́тны спіс;

be on the list быць у спі́се;

at the top/bottom of the list у пача́тку/у канцы́ спі́са

list2 [lɪst] v. састаўля́ць спіс, уключа́ць у спіс, пералі́чваць;

a listed building BrE буды́нак, уклю́чаны ў спіс гістары́чных або́ архітэкту́рных по́мнікаў, які́я ахо́ўваюцца дзяржа́вай

listen [ˈlɪsn] v. (to) слу́хаць; паслу́хацца;

listen to the radio слу́хаць ра́дыё;

We warned him but he wouldn’t listen to us. Мы папярэджвалі яго, але ён і слухаць не хацеў;

I wish I’d listened to your advice. Шкада, што я не паслухаў тваёй парады.

listener [ˈlɪsnə] n. слуха́ч; радыёслуха́ч;

listener’s choice канцэ́рт па зая́ўках радыё слухачо́ў;

a good listener той, хто ўме́е слу́хаць з ува́гай і спачува́ннем

listening device [ˈlɪsnɪŋdɪˌvaɪs] n. прыстасава́нне для падслухо́ўвання

listing [ˈlɪstɪŋ] n. спіс

listless [ˈlɪstləs] adj. вя́лы, абыя́кавы, апаты́чны

listlessly [ˈlɪstləsli] adv. вя́ла, абыя́кава