Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

twelfth1 [twelfθ] n. двана́ццатая ча́стка

twelfth2 [twelfθ] num. двана́ццаты

Twelfth Night [ˌtwelfθˈnaɪt] n. the Twelfth Night eccl. пярэ́дадзень Вадо́хрышча

twelve [twelv] num, n. двана́ццаць;

the Twelve eccl. двана́ццаць апо́сталаў

twentieth1 [ˈtwentiəθ] n. (адна́) двацца́тая ча́стка

twentieth2 [ˈtwentiəθ] num. двацца́ты

twenty [ˈtwenti] num., n. два́ццаць, двацца́тка

twenty and twenty times ты́сячу разо́ў; без канца́, бяско́нца;

in the twenties ва ўзро́сце пасля́ дваццаці́

twerp [twɜ:p] n. infml, dated грубія́н, хам; прахво́ст, прайдзісве́т

twice [twaɪs] adv. дво́йчы, два разы́;

twice in a lifetime дво́йчы ў жыцці́;

twice as much удвая́ больш, удвайне́;

think twice about smth./doing smth. до́бра паду́маць, перш чым зрабі́ць што-н.

twice over за два разы́

twiddle1 [ˈtwɪdl] n.

1. BrE вярчэ́нне, кручэ́нне;

give smth. a twiddle пакруці́ць, крутану́ць што-н.

2. трэль, дрыжа́нне го́ласу