Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

probable1 [ˈprɒbəbl] n. (for) магчы́мы вы́бар; магчы́мы кандыда́т і да т.п.

probable2 [ˈprɒbəbl] adj. імаве́рны, магчы́мы;

highly/most probable найбо́льш вераго́дны;

A victory doesn’t seem probable at this stage. Перамога не здаецца магчымай на дадзеным этапе.

probably [ˈprɒbəbli] adv. напэ́ўна, му́сіць, віда́ць;

Probably, the best way to learn Spanish is by actually going to live in Spain. Магчыма, самы лепшы спосаб вывучыць іспанскую мову – гэта пажыць у Іспаніі.

probation [prəˈbeɪʃn] n.

1. law умо́ўнае асуджэ́нне;

He was given two years’ probation. Яму далі два гады ўмоўна.

2. выпрабава́нне; стажыро́ўка; выпрабава́льны тэ́рмін

probationer [prəˈbeɪʃnə] n.

1. стажо́р; стажо́рка

2. умо́ўна асу́джаны

probe1 [prəʊb] n.

1. рассле́даванне

2. med. зонд; зандзі́раванне

probe2 [prəʊb] v.

1. рассле́даваць

2. med. зандзі́раваць

probity [ˈprəʊbəti] n. сумле́ннасць

problem1 [ˈprɒbləm] n.

1. прабле́ма, пыта́нне;

the housing problem жыллёвае пыта́нне

2. прабле́ма, ця́жкасць;

solve a problem вы́рашыць прабле́му;

financial problems фіна́нсавыя прабле́мы

3. math. зада́ча

have a problem with smth. мець прабле́му з чым-н.;

no problem infml вядо́ма, безумо́ўна (у адказ на просьбу)

problem2 [ˈprɒbləm] adj. ця́жкі, прабле́мны;

a problem child прабле́мнае дзіця́