Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

turtledove [ˈtɜ:tldʌv] n. zool. ту́ркаўка, дзі́кі го́луб

turtleneck [ˈtɜ:tlnek] n. высо́кі загну́ты каўне́р (світара), «хаму́т»; сві́тар з такі́м каўняро́м

turves [tɜ:vz] n. pl.turf

tusk [tʌsk] n. іко́л, бі́вень (маржа, кабана)

tussle1 [ˈtʌsl] n.

1. (for/over) бо́йка, сва́рка, тузані́на;

They had a tussle every week. Яны сварыліся кожны дзень.

2. барацьба́;

a tussle with insomnia барацьба з бе́ссанню

tussle2 [ˈtʌsl] v. змага́цца; бі́цца; ту́зацца;

tussle with evil змага́цца са зло́м

tussock [ˈtʌsək] n. ку́піна; дзярні́на

tut [tʌt] interj ах ты!; фу ты! (выражае нецярплівасць, пры́красць, папрок і да т.п.)

tutelage [ˈtju:tɪlɪdʒ] n. fml

1. апе́ка, апяку́нства;

parental tutelage бацько́ўская апе́ка

2. навуча́нне;

be under the tutelage of different teachers вучы́цца ў ро́зных наста́ўнікаў

tutelary [ˈtju:tɪləri] adj. fml апяку́нскі;

a tutelary authority патро́н (апякун);

a tutelary saint святы́-апяку́н