Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

flux [flʌks] n.

1. няспы́нны рух; змяне́нне;

The world is in a flux. Свет пастаянна змяняецца.

2. пато́к, плынь

fly1 [flaɪ] n. му́ха

a/the fly in the ointment ≅ лы́жка дзёгцю ў бо́чцы мёду

fly2 [flaɪ] v. (flew, flown) лята́ць, ляце́ць

fly into a rage раззлава́цца, раз’ю́шыцца; раз’я́трыцца;

fly open (нечака́на) расчыня́цца на́сцеж;

The doors flew open. Дзверы расчыніліся насцеж.

fly in [ˌflaɪˈɪn] phr. v. прылята́ць

fly off [ˌflaɪˈɒf] phr. v. адлята́ць

flyer [ˈflaɪə] n. infml лётчык

flying [ˈflaɪɪŋ] adj. які́ лятае, ляту́чы

a flying visit BrEе́льмі) кароткатэрміно́вы візі́т;

with flying colours з вялі́кім по́спехам, ве́льмі паспяхо́ва

flying fish [ˌflaɪɪŋˈfɪʃ] n. zool. ляту́чая ры́ба

flying officer [ˈflaɪɪŋˌɒfɪsə] n. ста́ршы лейтэна́нт (у брытанскай авіяцыі)

flying saucer [ˌflaɪɪŋˈsɔ:sə] n. «лята́ючая тале́рка» (НЛА, неапазнаны лятаючы аб’ект)

flying squad [ˈflaɪɪŋskwɒd] n. мабі́льны паліцэ́йскі атра́д (у Вялікабрытаніі)

flyover [ˈflaɪˌəʊvə] n. BrE пуцеправо́д; эстака́да