Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

tumbler [ˈtʌmblə] n.

1. ке́ліх для віна́; высо́кая шкля́нка

2. dated акраба́т

3. неваля́йка (цацка)

tumbleweed [ˈtʌmblwi:d] n. bot. перакаці́-по́ле

tumble-dryer [ˌtʌmblˈdraɪə] n. бараба́нная сушы́лка

tumescent [tju:ˈmesnt] adj. med. успу́хлы, распу́хлы

tummy [ˈtʌmi] n. infml жыво́т, жыво́цік;

I have (a) tummy-ache. У мяне баліць жывоцік.

tumor [ˈtju:mə] AmE = tumour

tumour [ˈtju:mə] n. med. пухлі́на, a cancerous tumour ра́кавая пухлі́на;

a malignant/benign tumour злая́касная/дабрая́касная пухлі́на

tumult [ˈtju:mʌlt] n. fml

1. сумятня́; мітусня́, вэ́рхал; шум;

the tumult of the storm завыва́нне бу́ры;

The fire caused a tumult in the theatre. Пажар выклікаў паніку ў тэатры.

2. мо́цнае хвалява́нне; разгу́бленасць; вы́бух (пачуццяў);

His mind was in (a) tumult. Ён быў зусім разгублены.

tumultuous [tju:ˈmʌltʃuəs] adj.

1. расхвалява́ны, устурбава́ны; неспако́йны

2. гаваркі́; шу́мны, бу́рны;

a tumultuous reception гара́чы прыём;

tumultuous waves бурлі́выя хва́лі

tumulus [ˈtju:mjələs] n. лацін. (pl. tumuli) на́сып; мо́гільнік, курга́н