Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

press office [ˈpresˌɒfɪs] n. прэс-бюро́

press officer [ˈpresˌɒfɪsə] n. прэс-аташэ́

press release [ˈpresrɪˌli:s] n. прэс-рэлі́з, каро́ткае афіцы́йнае паведамле́нне для сро́дкаў ма́савай інфарма́цыі

press secretary [ˈpresˌsekrətri] n. прэс-сакрата́р

prestige1 [preˈsti:ʒ] n. прэсты́ж; аўтарытэ́т

prestige2 [preˈsti:ʒ] adj. прэсты́жны;

a prestige car шыко́ўны аўтамабі́ль

prestigious [preˈstɪdʒəs] adj. аўтарытэ́тны, прэсты́жны;

a prestigious job прэсты́жная рабо́та;

a prestigious university прэсты́жны ўніверсітэ́т;

a prestigious writer прасла́ўлены пісьме́ннік

presumably [prɪˈzju:məbli] adv. магчы́ма, вераго́дна

presume [prɪˈzju:m] v.

1. меркава́ць, дапуска́ць

2. асме́львацца, адва́жвацца

3. (on/upon) fml злоўжыва́ць

presumption [prɪˈzʌmpʃn] n.

1. меркава́нне, дапушчэ́нне

2. саманадзе́йнасць, высакаме́рнасць

3. law прэзу́мпцыя;

the presumption of innocence прэзу́мпцыя невінава́тасці