Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

British1 [ˈbrɪtɪʃ] n. the British брыта́нцы

British2 [ˈbrɪtɪʃ] adj. брыта́нскі;

the British Museum Брыта́нскі музе́й;

British English брыта́нскі варыя́нт англі́йскай мо́вы

Britisher [ˈbrɪtɪʃə] n. AmE, infml брыта́нец; брыта́нка

Briton [ˈbrɪtn] n.

1. fml брыта́нец; брыта́нка;

North Briton шатла́ндзец

2. hist. брыт

brittle [ˈbrɪtl] adj.

1. ло́мкі, кро́хкі

2. раздражнёны, нерво́вы;

a brittle temper нерво́васць, раздражнёнасць

3. недружалю́бны, залі́шне стры́маны;

He gave a brittle laugh. Ён недружалюбна засмяяўся.

broach [brəʊtʃ] v. абвясці́ць, апавясці́ць; пача́ць абмеркава́нне (цяжкага пытання)

broad [brɔ:d] adj.

1. шыро́кі; прасто́рны;

The river is 30 feet broad. Рака шырынёю ў 30 футаў.

2. шыро́кі; цярпі́мы;

take a broad view of smth. шыро́ка глядзе́ць на што-н.

3. прыкме́тны, я́ўны, відаво́чны;

a broad hint я́ўны намёк

4. агу́льны, шыро́кі;

in broad terms у агу́льным сэ́нсе

in broad daylight у бе́лы дзень;

it is as broad as it is long BrE, infml то́е на то́е выхо́дзіць

broadcast1 [ˈbrɔ:dkɑ:st] n. перада́ча (па радыё, тэлебачанні); радыёвяшча́нне; трансля́цыя

broadcast2 [ˈbrɔ:dkɑ:st] v. (broadcast) перадава́ць па ра́дыё; ве́сці радыёперада́чу

broadcasting [ˈbrɔ:dkɑ:stɪŋ] n. радыёвяшча́нне, трансля́цыя, перада́ча;

the British Broadcasting Corporation Брыта́нская радыёвяшча́льная карпара́цыя, Бі-Бі-Сі́