Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

aspirant2 [əˈspaɪərənt] adj. fml які́ імкнецца (да чаго-н.), які́ прэтэндуе (на што-н.)

aspirate1 [ˈæspərət] n. ling. прыдыха́льны гук

aspirate2 [ˈæspəreɪt] v.

1. вымаўля́ць з прыдыха́ннем

2. med. выдаля́ць ва́дкасць з це́ла (з дапамогай аспіратара)

aspiration [ˌæspəˈreɪʃn] n.

1. імкне́нне, мо́цнае жада́нне, пра́га;

I didn’t realize he had political aspirations. Я не ўсведамляла, што ў яго былі палітычныя амбіцыі.

2. ling. прыдыха́нне

aspirator [ˈæspɪreɪtə] n. tech. аспіра́тар

aspire [əˈspaɪə] v. (to) імкну́цца (да чаго-н.); мець мо́цнае жада́нне, пра́гнуць; дамага́цца;

She aspired to a scientific career. У яе было моцнае жаданне займацца навукай.

aspirin [ˈæsprɪn] n. med. аспіры́н; табле́тка аспіры́ну;

Take two aspirin(s) for a headache. Прымі дзве таблеткі аспірыну ад галаўнога болю.

aspiring [əˈspaɪərɪŋ] adj.

1. амбі́тны; пра́гны да паша́ны/сла́вы

2. poet. які́ імкнецца да высо́кага

asquint [əˈskwɪnt] adv. ко́са, ско́са (таксама перан.);

look asquint глядзе́ць ско́са; глядзе́ць падазро́на/недаве́рліва

ass1 [æs] n.

1. асёл (таксама перан.)

2. BrE, infml ду́рань, бо́ўдзіла