Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

undreamed-of [ʌnˈdri:mdɒv] adj. невераго́дны, неймаве́рны, нечува́ны; нечака́ны;

Wonders which are still undreamed-of. Цуды, якія і ў сне не сніліся.

undress [ʌnˈdres] v.

1. раздзява́ць; раздзява́цца; распрана́ць; распрана́цца

2. разбінто́ўваць, здыма́ць павя́зку

undressed [ʌnˈdrest] adj.

1. раздзе́ты, распра́нены, распра́нуты

2. неперавя́заны, незабінтава́ны;

an undressed wound незабінтава́ная ра́на;

get undressed раздзява́цца, распрана́цца

3. : undressed meat мя́са без гарні́ру

undrinkable [ʌnˈdrɪŋkəbl] adj. непрыда́тны для піцця́;

This water is undrinkable. Гэтую ваду нельга піць.

undue [ʌnˈdju:] adj. fml празме́рны;

with undue haste празме́рна спяша́ючыся;

show undue concern over smb./smth. пака́зваць празме́рную заклапо́чанасць кім-н./чым-н.

undulate [ˈʌndjuleɪt] v. lit. ру́хацца, зы́бацца, калыха́цца хва́лямі;

an undulating landscape узго́рысты краяві́д;

undulating hair кучара́выя валасы́;

The field of wheat is undulating in the breeze. Поле пшаніцы калышацца ад лёгкага ветрыку.

undulation [ˌʌndjuˈleɪʃn] n.

1. хва́лістасць

2. няро́ўная паве́рхня

3. tech. ундуля́цыя, хва́лісты рух

unduly [ˌʌnˈdju:li] adv. fml празме́рна, надзвы́чай, зана́дта;

He was unduly optimistic. Ён быў залішне аптымістычным.

undying [ʌnˈdaɪŋ] adj. бессмяро́тны; неўміру́чы;

undying glory ве́чная сла́ва;

an undying interest нязга́сны інтарэ́с