Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

balky [ˈbɔ:ki] adj. AmE непаслухмя́ны; упа́рты

ball1 [bɔ:l] n.

1. мяч, мя́чык;

a tennis ball тэ́нісны мя́чык;

kick the ball about ганя́ць мяч

2. шар;

The Earth is a ball. Зямля – гэта шар;

a ball of cotton ва́тны ша́рык

3. sport кідо́к, уда́р (мячом)

4. закру́гленая ча́стка (чаго-н.);

the ball of the eye anat. во́чны я́блык;

the ball of the knee anat. кале́нны суста́ў

get/set/start the ball rolling пача́ць яку́ю-н. спра́ву;

play ball (with smb.) infml супрацо́ўнічаць (з кім-н.); падтры́мліваць до́брыя стасу́нкі

ball2 [bɔ:l] v. збіра́ць, звя́зваць у клубо́к; сціска́цца ў камя́к;

Her hands balled into fists. Яна сціснула рукі ў кулакі.

ball3 [bɔ:l] n. баль;

give a ball спраўля́ць баль;

a ball dress ба́льная суке́нка;

a fancy-dress ball баль-маскара́д

ballad [ˈbæləd] n. бала́да;

a ballad stanza бала́дная страфа́

ballast [ˈbæləst] n. бала́ст; бала́сны слой

ballerina [ˌbæləˈri:nə] n. балеры́на

ballet [ˈbæleɪ] n. бале́т;

ballet shoes бале́тныя ту́флі

ballet-master [ˈbæleɪˌmɑ:stə] n. балетма́йстар

ballet dancer [ˈbæleɪˌdɑ:nsə] n. арты́ст бале́та; арты́стка бале́та; балеры́на