Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

breathe [bri:ð] v.

1. ды́хаць; удыха́ць (таксама перан.)

2. выдыха́ць

3. шапта́ць

breathe easily/freely уздыхну́ць з палёгкай;

breathe (new) life into smth. удыха́ць но́вае жыццё, ажыўля́ць;

breathe one’s last lit. паме́рці

breather [ˈbri:ðə] n. infml перады́х; перапы́нак;

take/have a breather перадыхну́ць;

a fiveminute breather перады́х на пяць хвілі́н

breathing [ˈbri:ðɪŋ] n. дыха́нне

breathing space [ˈbri:ðɪŋˌspeɪs] n. перады́шка; ме́сца/час, каб перадыхну́ць

breathless [ˈbreθləs] adj.

1. запы́ханы

2. мёртвы; нежывы́;

be breathless затаі́ць дыха́нне;

breathless with terror нежывы́ ад стра́ху

3. fml бязве́траны, нерухо́мы

breathtaking [ˈbreθˌteɪkɪŋ] adj. які́ займа́е дух; вельмі ўража́льны, захапля́льны;

a breathtaking view of the sea захапля́льны від на мо́ра

breath test [ˈbreθˌtest] n. тэст на ўтрыма́нне алкаго́лю пры вы́дыху ў вадзі́целя

bred [bred] past, p.p.breed2

breeches [ˈbrɪtʃɪz] n. pl. бры́джы

breed1 [bri:d] n.

1. паро́да (жывёл);

a breed of cows/sheep паро́да каро́ў/аве́чак

2. тып (людзей);

a new breed of politician но́вы тып палі́тыка