Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

as3 [æz; əz] conj.

1. (у даданых сказах часу) у той час як; калі́;

I saw her as she was getting off the bus. Я ўбачыў яе, калі яна выходзіла з аўтобуса.

2. (у даданых сказах спосабу дзеяння) як;

Do it as I do. Рабі гэта, як я;

Leave it as it is. Пакінь гэта, як яно ёсць.

3. (у даданых сказах прычыны) пако́лькі, таму́ што, бо;

As he was ill, we went without him. Мы паехалі без яго, бо ён хварэў.

4. (у даданых уступальных сказах) хоць, як ні;

Tired as he was he walked on. Хоць ён і стаміўся, але ішоў далей.

5. (не перакладаецца) This is a picture of my father as photographed in 1970. Гэта фатаграфія майго бацькі, зробленая ў 1970 годзе.

6. (у спалучэннях) : as for што даты́чыць, што ты́чыцца, што да;

As for Alison, she’s doing fine. Што да Элісан, у яе ўсё цудоўна;

as it is як ёсць, у цяпе́рашнім ста́не;

as it were так бы мо́віць;

as long as (у даданых сказах умовы і часу) калі́, пры ўмо́ве што, паку́ль, у той час як;

You can take the book as long as you promise to give it back in a week’s time. Ты можаш узяць кнігу, калі паабяцаеш вярнуць яе праз тыдзень;

as much гэ́такі; такі;

I thought as much. Я так і думала;

as regards/as to што да, што даты́чыць;

as soon as (у даданых сказах часу) як то́лькі;

I’ll tell him the news as soon as I see him. Я раскажу яму гэтыя навіны, як толькі ўбачу яго;

as usual як звыча́йна;

Jane was late as usual. Як звычайна, Джэйн спазнілася;

as well такса́ма;

She can do it as well. Яна таксама можа гэта зрабіць;

as well as у дада́так; такса́ма;

They own a house in France as well as a villa in Spain. Яны маюць дом у Францыі, а таксама вілу ў Іспаніі;

as yet дагэ́туль; паку́ль што;

We’ve had no word from John as yet. Дагэтуль мы нічога не чулі ад Джона.

asana [ˈɑ:sənə] n. аса́на

asap [ˌeɪeseɪˈpi:] скар. ад as soon as possible як мага́ хутчэ́й

asbestos [æsˈbestəs] n. min. азбе́ст

ascend [əˈsend] v. fml узніма́цца, узыхо́дзіць; падніма́цца (таксама перан.);

ascend the throne узысці́ на прасто́л/трон

ascendancy, ascendency [əˈsendənsi] n. fml (over) панава́нне; перава́га; даміну́ючая пазі́цыя

ascendant, ascendent [əˈsendənt] n., adj. fml які даміну́е/пану́е; пану́ючы

ascension [əˈsenʃn] n.

1. the Ascension eccl. Узнясе́нне, Ушэ́сце

2. fml узыхо́джанне

Ascension Day [əˈsenʃndeɪ] n. eccl. Узнясе́нне, Ушэ́сце

ascent [əˈsent] n. узыхо́джанне; пад’ём (на гару, узгорак і да т.п.); узлёт (пра самалёт);

a steep ascent круты́/стро́мкі пад’ём