Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

preamble [priˈæmbl, ˈpri:æmbl] n. fml прэа́мбула; прадмо́ва, усту́п; пача́так

prearrange [ˌpri:əˈreɪndʒ] v. падрыхто́ўваць за́гадзя, планава́ць

prearranged [ˌpri:əˈreɪndʒd] adj. запланава́ны, падрыхтава́ны за́гадзя;

At a prearranged signal everyone stood up. Па ўмоўленым сігнале ўсе ўсталі.

precarious [prɪˈkeəriəs] adj.

1. небяспе́чны, рызыко́ўны

2. ненадзе́йны, няпэ́ўны;

a pre carious peace ненадзе́йны мір

precaution [prɪˈkɔ:ʃn] n. (звыч. pl.) засцяро́га;

take precautions against smth. прыма́ць ме́ры засцяро́гі су́праць чаго́-н.

precede [prɪˈsi:d] v.

1. папярэ́дзіць

2. быць/знахо́дзіцца ўпе́радзе

3. : (with) She preceded the discussion with a few words. Яна сказала некалькі слоў перад абмеркаваннем.

precedence [ˈpresɪdəns] n. прыярытэ́т, першачарго́васць; першынство́, старшынство́;

in order of precedence па чарзе́;

have/take precedence over быць больш ва́жным/зна́чным; займа́ць больш высо́кае стано́вішча

precedent [ˈpresɪdənt] n. прэцэдэ́нт;

without precedent які́ не ма́е прэцэдэ́нту

precinct [ˈpri:sɪŋkt] n.

1. BrE раён (частка горада, якая выкарыстоўваецца ў пэўных мэтах);

a shopping precinct гандлёвы цэнтр, паса́ж;

a pedestrian precinct ву́ліцы (зо́на) то́лькі для пешахо́даў

2. (звыч. pl.) тэрыто́рыя вако́л буды́нка (часта абгароджаная);

the cathedral/college precincts тэрыто́рыя царквы́/кале́джа

precious [ˈpreʃəs] adj.

1. кашто́ўны;

precious stones кашто́ўныя камяні, самацве́ты;

precious metals высакаро́дныя мета́лы

2. дарагі́, любі́мы;

precious memories дарагі́я ўспамі́ны;

my precious darling мой лю́бы, дарагі́, мі́лы;

This doll is very precious to me because it was my mother’s. Гэтая лялька вельмі дарагая мне, таму што яна належала маёй маці.