Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

viscose [ˈvɪskəʊs] n. віско́за, віско́зны шоўк

viscount [ˈvaɪkaʊnt] n. віко́нт (тытул);

Viscount Linley віко́нт Лі́нлі

viscountess [ˌvaɪkaʊnˈtes] n. вікантэ́са (тытул);

Viscount and Viscountess Osborne віко́нт і вікантэ́са О́сбарн

viscous [ˈvɪskəs] adj. вя́зкі; гра́зкі;

viscous pools of mud вя́зкія лу́жыны гра́зі

vise [vaɪs] AmE = vice2

visibility [ˌvɪzəˈbɪləti] n. ба́чнасць;

poor/low visibility ке́пская ба́чнасць;

Visibility is down to 20 metres due to heavy fog. Бачнасць пагоршылася да 20 метраў з-за моцнага туману.

visible [ˈvɪzəbl] adj.

1. ба́чны, выра́зны;

The lights are no longer visible. Агнёў больш не відно.

2. відаво́чны, прыкме́тны;

without any visible cause без усяля́кай відаво́чнай прычы́ны

visible editor [ˌvɪzəblˈedɪtə] n. comput. экра́нны рэда́ктар

visibly [ˈvɪzəbli] adj. я́ўна, відаво́чна, выра́зна;

He was visibly moved. Ён быў яўна разгублены;

She aged visibly. Яна прыкметна пастарэла.

vision [ˈvɪʒn] n.

1. зрок;

beyond vision няба́чны;

a field of vision по́ле зро́ку;

a man of vision чалаве́к з шыро́кім кругагля́дам

2. ма́ра, летуце́нне, мро́я; уяўле́нне;

romantic visions of youth раманты́чныя мро́і юна́цтва;

He has a clear vision of the future. Ён ясна ўяўляе будучыню.

3. ба́чнасць (на тэлебачанні, у кіно)

4. lit. прыго́жы вы́гляд, відо́вішча;

The lake was a vision. Возера выглядала цудоўна.