parallel2 [ˈpærəlel] adj. парале́льны, раўнале́жны;
parallel lines парале́льныя лі́ніі/прамы́я;
parallel bars sport парале́льныя брусы́
parallelogram [ˌpærəˈleləgræm] n. math. паралелагра́м
Paralympics [ˌpærəˈlɪmpɪks] n. pl. the Para lympics Паралімпі́йскія гу́льні
paralyse [ˈpærəlaɪz] v. BrE паралізава́ць (таксама перан.);
She was paralysed by illness. Яна была паралізавана ў выніку хваробы;
The town is paralysed by the strike. Горад паралізаваны забастоўкай.
paralysis [pəˈræləsɪs] n. (pl. -ses) пара́ліч, пара́люш (таксама перан.);
He suffered a stroke and partial paralysis. Ён перанёс удар і частковы параліч.
paralyze [ˈpærəlaɪz] AmE = paralyse
parameter [pəˈræmɪtə] n.
1. ме́рка, крытэ́рый, пака́зчык
2. пара́метр, характары́стыка
paramount [ˈpærəmaʊnt] adj. fml першара́дны, гало́ўны;
of paramount importance першара́днага значэ́ння;
A balanced budget is of paramount importance. Збалансаваны бюджэт мае першараднае значэнне;
The interests of the consumer should be paramount. Інтарэсы спажыўца павінны ставіцца вышэй за ўсё.
paranoia [ˌpærəˈnɔɪə] n. med. парано́ідная шызафрэні́я, парано́я
paranoid [ˈpærənɔɪd] adj. med. паранаі́чны