Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

arch-enemy [ˌɑ:tʃˈenəmi] n.

1. закля́ты во́раг

2. д’я́бал

Arctic1 [ˈɑ:ktɪk] n. the Arctic А́рктыка

Arctic2 [ˈɑ:ktɪk] adj.

1. аркты́чны; паўно́чны; паля́рны;

the Arctic Circle Паўно́чны паля́рны круг;

the Arctic Ocean Паўно́чны Ледаві́ты акія́н

2. arctic аркты́чны, сцюдзёны, ве́льмі хало́дны

ardent [ˈɑ:dnt] adj. па́лкі; гара́чы; палымя́ны;

an ardent desire гара́чае жада́нне;

an ardent lover па́лкі палюбо́ўнік;

an ardent supporter заўзя́ты прыхі́льнік

ardor [ˈɑ:də] AmE = ardour

ardour [ˈɑ:də] n. BrE, fml

1. палымя́насць; запа́л, гара́чнасць

2. энтузія́зм; стара́ннасць; імпэ́т

damp smb.’s ardour астудзі́ць чый-н. запа́л

arduous [ˈɑ:djuəs] adj. fml ця́жкі, напру́жаны; энергі́чны;

an arduous ascent ця́жкае ўзыхо́джанне;

an arduous task ця́жкая зада́ча;

arduous work напру́жаная пра́ца

are [ɑ:, ə] мн. л., цяпер. ч. ад be

area [ˈeəriə] n.

1. тэрыто́рыя; пло́шча; абся́г;

the area under cultivation пасяўна́я пло́шча;

She knows the local area very well. Яна ведае мясцовасць вельмі добра.

2. рэгіён, зо́на, раён, акру́га;

a conservation area запаве́днік;

a dollar area до́ларавая зона;

a no-go area

1) забаро́неная зо́на

2) забаро́неная тэ́ма

3. пло́шча;

The room is 12 square metres in area. Гэты пакой мае памер 12 квадратных метраў.

4. сфе́ра; галіна́ дзе́йнасці; во́бласць

arena [əˈri:nə] n.

1. арэ́на; кру́глая сцэ́на (у цырку, тэатры і да т.п.)

2. арэ́на; по́ле дзе́йнасці;

the international/political arena міжнаро́дная/паліты́чная арэ́на