Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

jamboree [ˌdʒæmbəˈri:] n. вясёлая сустрэ́ча, вечары́нка

jammed [dʒæmd] adj.

1. які́ не мо́жа ру́хацца;

I couldn’t go out. I was jammed in the crowd of people. Я не мог выйсці. Мяне заціснулі ў натоўпе.

2. по́ўны людзе́й;

Nobody could get on, the bus was jammed. Ніхто не змог сесці ў аўтобус, ён быў перапоўнены.

jammy [ˈdʒæmi] adj. BrE, infml уда́члівы

jam-packed [ˌdʒæmˈpækt] adj. infml (with) бітко́м набі́ты;

Her room was jam-packed with flowers and gifts. Яе пакой быў бітком набіты кветкамі і падарункамі.

Jan. (пісьмовае скар. ад January) сту́дзень

Jane Doe [ˌdʒeɪnˈdəʊ] n. AmE Джэйн Доў, умо́ўнае іменава́нне асо́бы жано́чага по́лу, чыё імя́ невядо́мае або́ па тых ці і́ншых прычы́нах не называ́ецца

jangle [ˈdʒæŋgl] v.

1. бразгата́ць, брынча́ць (звыч. пра металічныя прадметы);

Her bracelets jangled as she walked. Яе бранзалеты бразгаталі пры хадзьбе.

2. раздражня́ць, расстро́йваць, дзе́йнічаць на не́рвы; быць напру́жаным (пра нервы);

She couldn’t sleep, her nerves jangling. Яна не магла спаць, нервы былі напружаныя.

janitor [ˈdʒænɪtə] n. AmE вартаўні́к; дво́рнік; прыбіра́льшчык

January [ˈdʒænjuəri] n. сту́дзень;

in January у сту́дзені

Jap [dʒæp] n. slang, derog., taboo япо́нец; япо́нка