Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

jailbird [ˈdʒeɪlbɜ:d] n. infml, dated

1. зняво́лены, арышта́нт

2. закаране́лы злачы́нца, рэцыдыві́ст

jailbreak [ˈdʒeɪlbreɪk] n. уцёкі з турмы́ (асабліва пра некалькі чалавек)

jailer [ˈdʒeɪlə] n. турэ́мшчык, турэ́мны нагля́дчык

jailhouse [ˈdʒeɪlhaʊs] n. AmE турма́

Jain [dʒeɪn]n. той, хто спавяда́е джайні́зм

Jainism [ˈdʒeɪnɪzəm] n. джайні́зм (адна з рэлігій у Індыі)

jam1 [dʒæm] n.

1. варэ́нне, джэм;

strawberry jam варэ́нне з клубні́ц

2. зато́р;

a traffic jam даро́жны зато́р

be in a jam infml тра́піць у ця́жкае або́ няёмкае стано́вішча, тра́піць у пераплёт;

jam tomorrow BrE, infml пусты́я абяца́нні

jam2 [dʒæm] v.

1. упі́хваць, запі́хваць, уці́скваць;

I can’t jam another thing into the bag. Я не магу больш нічога ўпіхнуць у сумку.

2. заяда́ць (пра часткі механізмаў);

The lock has jammed, I can’t open it. Замок заела, я не магу яго адкрыць.

3. бітко́м набіва́ць, загрува́шчваць, запаўня́ць (праход);

People in the bus were jammed together like sardines in a can. Людзей набілася ў аўтобус, як селядцоў у бочцы.

4. зашчэ́мліваць, заціска́ць;

I jammed my finger in the door. Я прышчаміў палец дзвярыма.

5. ствара́ць перашко́ды, глушы́ць (радыё і да т. п.)

jam on the brakе(s) націска́ць на тармазы́

jamb [dʒæm]n. вуша́к (дзвярэй або акна)

jambalaya [ˌdʒæmbəˈlaɪə] n. AmE джамбала́я (плоў з вяндлінай, курыцай або вустрыцамі)