Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ward2 [wɔ:d] v. адбіва́ць, пары́раваць (удар); адво́дзіць (небяспеку)

ward off [ˌwɔ:dˈɒf] phr. v. : ward off a blow абарані́цца ад уда́ру, адбі́ць удар

warden [ˈwɔ:dn] n.

1. нагля́дчык; вартаўні́к; інспе́ктар; упаўнава́жаны;

a game warden інспе́ктар па ахо́ве дзічы́ны

2. (у Брытаніі) рэ́ктар (каледжа), дырэ́ктар (школы)

3. нача́льнік турмы́

warder [ˈwɔ:də] n. турэ́мны нагля́дчык; турэ́мшчык

wardress [ˈwɔ:drəs] n. турэ́мная нагля́дчыца; турэ́мшчыца

wardrobe [ˈwɔ:drəʊb] n. BrE

1. ша́фа (для адзення)

2. гардэро́б, запа́с адзе́ння

3. гардэро́бная, касцюме́рная (у тэатры)

wardrobe mistress [ˈwɔ:drəʊbˌmɪstrɪs] n. касцюме́рша (у тэатры)

wardroom [ˈwɔ:drʊm] n. афіцэ́рская каю́т-кампа́нія

wardship [ˈwɔ:dʃɪp] n. law апе́ка, апяку́нства

ware [weə] n.

1. вы́раб; тава́р;

brown ware гліня́ны по́суд;

Dutch ware фая́нс

2. pl. wares dated тава́ры на про́даж

warehouse [ˈweəhaʊs] n. склад (тавараў);

a customs warehouse мы́тны склад