Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

salami [səˈlɑ:mi]n. саля́мі (вэнджаная кілбаса)

salaried [ˈsælərid] adj. : а salaried post шта́тная паса́да;

salaried teachers наста́ўнікі на цвёрдым акла́дзе

salary [ˈsæləri] n. акла́д, зарабо́тная пла́та;

be paid a fixed salary быць на цвёрдым акла́дзе;

increase/raise salaries павялі́чваць/падніма́ць акла́ды;

cut/slash salary паніжа́ць/урэ́зваць акла́д

sale [seɪl] n.

1. про́даж, збыт;

“For Sale” «прадае́цца» (аб’ява);

sale on credit про́даж у крэды́т;

These goods have a good sale. Гэтыя тавары добра ідуць у продаж.

2. распрада́жа; распро́даж

be on sale прадава́цца па зні́жаных цэ́нах;

for sale на про́даж;

put up for sale прадава́ць з малатка́

saleable [ˈseɪləbl]adj. хо́дкі (тавар);

Such houses are highly saleable. На такія дамы вялікі попыт.

saleroom [ˈseɪlru:m] n. BrE аўкцыённая за́ла

salescheck [ˈseɪlzˌtʃek] n. BrE тава́рны, ка́савы чэк

salesgirl [ˈseɪlzgɜ:l] n. прадаўшчы́ца

salesman [ˈseɪlzmən] n. (pl. -men) прадаве́ц

salesmanship [ˈseɪlzmənʃɪp] n.

1. прафе́сія прадаўца́

2. уме́нне прадава́ць, гандлява́ць;

His salesmanship is bad. Ён благі камерсант.