Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

parade1 [pəˈreɪd] n.

1. пара́д;

a Victory Parade Пара́д Перамо́гі

2. пака́з;

a fashion parade пака́з фасо́наў

parade2 [pəˈreɪd] v.

1. ісці́ стро́ем, маршырава́ць

2. выстаўля́ць напака́з, дэманстрава́ць

paradigm [ˈpærədaɪm] n. fml

1. пры́клад, узо́р

2. разнаві́днасць

3. разнаста́йнасць

4. ling. парады́гма

paradigmatic [ˌpærədɪgˈmætɪk] adj. ling. : paradigmatic relations парадыгматы́чныя адно́сіны

paradise [ˈpærədaɪs] n.

1. рай;

The forests are a hunter’s paradise. Гэтыя лясы – рай для паляўнічага.

2. Paradise bibl. рай

paradox [ˈpærədɒks] n. парадо́кс

paraffin [ˈpærəfɪn] n.

1. (таксама paraffin oil) BrE га́за

2. (таксама paraffin wax) парафі́н

paragraph [ˈpærəgrɑ:f] n.

1. абза́ц;

begin a new paragraph пача́ць но́вы абза́ц, радо́к

2. газе́тная заме́тка, ната́тка;

There’s a paragraph on the accident in the local paper. У мясцовай газеце ёсць заметка пра гэты няшчасны выпадак.

3. пара́граф, пу́нкт

paralinguistic [ˌpærəlɪŋˈgwɪstɪk] adj. ling. паралінгвісты́чны

parallel1 [ˈpærəlel] n. math., geog. парале́ль (таксама перан.);

draw a parallel between право́дзіць парале́ль памі́ж

in parallel (with smth./smb.) парале́льна, адначасо́ва (з чым-н./кім-н.)