Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

baking [ˈbeɪkɪŋ] n. выпяка́нне; вы́печка;

a baking dish блю́да для пе́чыва

baking pan [ˈbeɪkɪŋˌpæn] n. фо́рма для пірага́

baking powder [ˈbeɪkɪŋˌpaʊdə] n. парашо́к для пе́чыва

baking soda [ˈbeɪkɪŋˌsəʊdə] n. со́да для пе́чыва

baking tin [ˈbeɪkɪŋˌtɪn] n. бля́ха (для выпякання)

balance1 [ˈbæləns] n.

1. раўнава́га, балансава́нне;

stable balance усто́йлівая раўнава́га;

off balance няўсто́йлівы, хі́сткі;

keep one’s balance захо́ўваць раўнава́гу;

lose one’s balance губля́ць раўнава́гу; выхо́дзіць з сябе́; злава́цца

2. finance бала́нс; са́льда; рэ́шткі;

adverse balance пасі́ўны бала́нс;

favourable balance акты́ўны бала́нс;

balance of payments плаце́жны бала́нс

3. вага́, ва́гі

be in the balance быць нявы́рашаным;

tremble/swing in the balance ліпе́ць на валаску́; сумнява́цца;

on balance у вы́ніку;

On balance, the company has had a successful year. У выніку ў фірмы быў паспяховы год;

catch/throw smb. off balance збіць каго́-н. з панталы́ку, вы́весці з раўнава́гі

balance2 [ˈbæləns] v.

1. балансава́ць, захо́ўваць раўнава́гу

2. прыво́дзіць у раўнава́гу, ураўнава́жваць;

balance foreign trade econ. збалансава́ць зне́шні га́ндаль

3. finance падлі́чваць, падсумо́ўваць, закрыва́ць (рахункі), падбіва́ць бала́нс

balanced [ˈbælənst] adj.

1. ураўнава́жаны, спако́йны

2. абду́маны, узва́жаны, праду́маны

3. збалансава́ны, гармані́чны, прапарцыяна́льны, суразме́рны;

a balanced diet збалансава́ная дые́та

balance-wheel [ˈbælənswi:l] n.

1. tech. махаві́к

2. ма́ятнік

balcony [ˈbælkəni] n.

1. балко́н;

a recessed balcony ло́джыя

2. theatre балко́н пе́ршага я́руса