Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

approximate1 [əˈprɒksɪmət] adj. прыблі́зны;

an approximate cost прыблі́зны кошт;

an approximate number прыблі́зная лі́чба

approximate2 [əˈprɒksɪmeɪt] v. fml

1. approximate smth. прыблі́зна раўня́цца;

The total cost will approximate £10 billion. Агульны кошт складзе прыблізна 10 мільярдаў.

2. набліжа́ць; набліжа́цца да (чаго-н.);

The animals were reared in conditions which approximated the wild as closely as possible. Жывёлы гадаваліся ва ўмовах, максімальна набліжаных да прыродных.

approximately [əˈprɒksɪmətli] adv. прыблі́зна; каля́;

The flight takes approximately two hours. Палёт доўжыцца каля дзвюх гадзін.

approximation [əˌprɒksɪˈmeɪʃn] n.

1. прыблі́зная су́ма; прыблі́зная велічыня́

2. (of/to smth.) набліжэ́нне;

a very close approximation to the truth ве́льмі блі́зкае набліжэ́нне да і́сціны

Apr. пісьмовае скар. ад April красаві́к

apricot [ˈeɪprɪkɒt] n.

1. bot. абрыко́с; абрыко́савае дрэ́ва;

apricot jam абрыко́савы джэм

2. абрыко́савы ко́лер

April [ˈeɪprəl] n. красаві́к;

He was born in April. Ён нарадзіўся ў красавіку;

Jane arrived at the end of April. Джэйн прыехала напрыканцы красавіка.

April Fool [ˌeɪprəlˈfu:l] n.

1. першакрасаві́цкі жарт

2. ахвя́ра першакрасаві́цкага жа́рту;

April Fool’s Day/All Fools’ Day Дзень сме́ху/гу́мару; Дзень ду́рняў

apron [ˈeɪprən] n.

1. фарту́х

2. tech. пляцо́ўка для самалётаў пе́рад анга́рам

3. theatre авансцэ́на

apropos [ˌæprəˈpəʊ] adv. лацін. дарэ́чы; між і́ншым;

apropos of у су́вязі з (чым-н.);

Apropos (of) what you were just saying… У сувязі з тым што вы толькі што казалі…