Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

approaching [əˈprəʊtʃɪŋ] adj. які́ набліжаецца; надыхо́дзячы;

The approaching storm made us hurry. Блізкая навальніца прыспешвала нас.

approbation [ˌæprəˈbeɪʃn] n. fml адабрэ́нне, ух вале́нне; са́нкцыя, зго́да (на што-н.)

appropriate1 [əˈprəʊpriət] adj. (for, to) адпаве́дны, прыда́тны; нале́жны

appropriate2 [əˈprəʊprieɪt] v.

1. прысво́йваць (асабліва незаконна)

2. асігно́ўваць, асігнава́ць; выдзяля́ць пэ́ўныя грашо́выя сро́дкі

appropriately [əˈprəʊpriəɪtli] adv. адпаве́дна, адпаве́дным чы́нам, нале́жна

appropriateness [əˈprəʊprɪətnəs] n. адпаве́днасць

appropriation [əˌprəʊpriˈeɪʃn] n. fml

1. прысвае́нне, прысво́йванне;

appropriation of property прысвае́нне маёмасці

2. асігнава́нне; выдзяле́нне грашо́вых сум для спецыя́льных мэт

3. асігнава́ная су́ма

approval [əˈpru:vl] n.

1. ухва́ла, ухвале́нне, адабрэ́нне;

in approval у знак зго́ды;

He nodded in approval. Ён кіўнуў (галавой) у знак згоды.

2. разгля́д; ацэ́нка; зацвярджэ́нне;

The plan will be submitted to the committee for official approval. План будзе перададзены ў камітэт на зацвярджэнне.

buy on approval купі́ць на про́бу (пры продажы тавару)

approve [əˈpru:v] v.

1. (of) ухваля́ць; лічы́ць пра́вільным;

Do you approve of my decision? Вы лічыце маё рашэнне правільным?

2. зацвярджа́ць; прыма́ць; ухваля́ць;

The report was unanimously approved. Справаздача была зацверджана аднагалосна.

3. рэкамендава́ць (для карыстання)

approving [əˈpru:vɪŋ] adj. пахва́льны, стано́ўчы