bomb-shelter [ˈbɒmˌʃeltə] n. бамбасхо́вішча
bomb site [ˈbɒmsaɪt] n. тэрыто́рыя з буды́нкамі, зруйнава́нымі бо́мбамі
bonanza [bəˈnænzə] n. прыбытко́вая або́ вы́гадная сітуа́цыя;
a bonanza year for investors уда́лы год для інве́стараў
bona fide1 [ˌbəʊnəˈfaɪdi] adj. лацін. праўдзі́вы; сапра́ўдны; зако́нны; несфальсіфікава́ны;
a bona fide reason сапра́ўдная прычы́на
bona fide2 [ˌbəʊnəˈfaɪdi] adv. лацін. чэ́сна, без падма́ну
bona fides [ˌbəʊnəˈfaɪdi:z] n. pl. чэ́сныя наме́ры; чэ́снасць
bond1 [bɒnd] n.
1. су́вязь, е́днасць;
The treaty strengthened the bonds of friendship between the two countries. Дагавор замацаваў дружалюбныя сувязі паміж дзвюма краінамі.
2. абліга́цыя
3. AmE, law грашо́вы зало́г;
He was released on $10,000 bond. Яго вызвалілі з-пад арышту пад залог у 10 тысяч долараў.
4. pl. bonds fml ланцугі́; кайда́ны; турма́ (таксама перан.)
5. fml дагаво́р; абавяза́цельства
bond2 [bɒnd] v. (with) звя́зваць, спалуча́ць; быць звя́заным
bondage [ˈbɒndɪdʒ] п. fml
1. няво́ля; ра́бства; прыго́н
2. зале́жнасць
bondholder [ˈbɒndˌhəʊldə] n. трыма́льнік а́кцый