Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

unconditional [ˌʌnkənˈdɪʃnəl] adj. безумо́ўны, безагаво́рачны;

unconditional surrender безагаво́рачная капітуля́цыя;

an uncondi tional refusal по́ўная адмо́ва

unconditioned [ˌʌnkənˈdɪʃnd] adj. psychol. безумо́ўны, абсалю́тны;

an unconditioned reflex безумо́ўны рэфле́кс

unconfirmed [ˌʌnkənˈfɜ:md] adj. непацве́рджаны, нясцве́рджаны;

unconfirmed rumours чу́ткі, які́я не пацве́рдзіліся

unconquerable [ʌnˈkɒŋkərəbl] adj. неперамо́жны; нязло́мны, несакруша́льны;

an unconquerable will непахі́сная во́ля

unconscionable [ʌnˈkɒnʃənəbl] adj. fml празме́рны;

take an unconscionable time doing smth. рабі́ць што-н. зана́дта до́ўга

unconscionably [ʌnˈkɒnʃənəbli] adv. infml зана́дта, празме́рна, шмат;

an unconscionably long time цэ́лы век, цэ́лая ве́чнасць

unconscious1 [ʌnˈkɒnʃəs] n. the unconscious psychol. падсвядо́мае

unconscious2 [ʌnˈkɒnʃəs] adj.

1. непрыто́мны

2. (of) несвядо́мы; міжво́льны, неасэнсава́ны;

He was quite unconscious of having offended her. Ён і не зразумеў, што пакрыўдзіў яе.

unconsciously [ʌnˈkɒnʃəsli] adv. несвядо́ма, ненаўмы́сна; міжво́льна

unconsciousness [ʌnˈkɒnʃəsnəs] n. стан непрыто́мнасці;

fall/lapse into unconsciousness стра́ціць прыто́мнасць