Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

partisan2 [ˌpɑ:tɪˈzæn, ˈpɑ:tɪzæn] adj.

1. прадузя́ты; неаб’екты́ўны; фанаты́чны; тэндэнцы́йны;

You must listen to both points of view and try not to be partisan. Вы павінны выслухаць абодва меркаванні, стараючыся не быць прыхільнікам ні аднаго з іх.

2. партыза́нскі;

a partisan war партыза́нская вайна́;

a partisan party партыза́нскі атра́д

partition1 [pɑ:ˈtɪʃn] n.

1. перагаро́дка;

a glass/wooden partition шкляна́я/драўля́ная перагаро́дка

2. раздзе́л, падзе́л;

the partition of a country раздзе́л краі́ны

partition2 [pɑ:ˈtɪʃn] v. раздзяля́ць, падзяля́ць;

The room is partitioned into two sections. Пакой падзелены на дзве часткі.

partition off [pɑ:ˌtɪʃnˈɒf] phr. v. перагаро́джваць/падзяля́ць перагаро́дкай

partitive [ˈpɑ:tətɪv] adj. ling. раздзяля́льны

partly [ˈpɑ:tli] adv. (таксама partially) частко́ва;

It was partly my fault. Часткова гэта была мая памылка.

partner [ˈpɑ:tnə] n. партнёр; кампаньён;

He’s my tennis partner. Ён мой партнёр па тэнісе.

partnership [ˈpɑ:tnəʃɪp] n. comm. кампа́нія, тавары́ства;

go into partnership заснава́ць суме́сную кампа́нію;

They are in partnership. Яны – кампаньёны;

We’ve been in partnership for five years. Мы з’яўляемся кампаньёнамі на працягу пяці гадоў.

partridge [ˈpɑ:trɪdʒ] n. (pl. partridges or partridge) zool. курапа́тка

partway [ˈpɑ:tweɪ] adv. частко́ва

party [ˈpɑ:ti] n.

1. ве́чар, вечары́на;

a costume party карнава́л;

a dinner party абе́д;

give a party нала́джваць вечары́ну, прыма́ць гасце́й

2. па́ртыя, гру́па, атра́д;

a party of geologists/tourists геалагі́чная па́ртыя/туры́сцкая гру́па;

a rescue/search party выратава́льны атра́д/гру́па по́шуку

3. па́ртыя;

the party leader лі́дар па́ртыі

4. law бок;

the injured party пацярпе́лы бок

be (a) party to smth. fml прыма́ць удзе́л, удзе́льнічаць у чым-н.