Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bolster1 [ˈbəʊlstə] n.

1. ва́лік (пад падушку)

2. перан. апі́рышча

bolster2 [ˈbəʊlstə] v. падтры́мліваць; узмацня́ць

bolt1 [bəʊlt] n.

1. за́саўка;

behind bolt and bar пад замко́м, за кра́тамі

2. болт, шво́ран

3. страла́

4. мала́нка

5. суво́й, руло́н (тканіны, шпалераў)

6. уцёкі

a bolt from the blue нечака́насць;

make a bolt for кі́нуцца наўцёкі, уцячы́

bolt2 [bəʊlt] v.

1. зачыня́ць на за́саўку;

The door bolts inside. Дзверы зачыняюцца знутры.

2. змацо́ўваць прадме́ты з дапамо́гай балта́

3. кі́дацца наўцёкі; зрыва́цца з ме́сца

4. AmE, slang уцяка́ць з ле́кцыі

5. AmE адмо́віцца ад падтры́мкі сваёй па́ртыі

6. ля́пнуць, вы́паліць

7. е́сці наспе́х, не пражо́ўваючы е́жу

8. (пра агародныя расліны) ісці́ ў стаўпа́к

bolt3 [bəʊlt] v.

1. се́яць (праз сіта), прасе́йваць

2. (ува́жліва) правяра́ць, удакладня́ць

bolt4 [bəʊlt] adv.

sit/stand bolt upright сядзе́ць/стая́ць пра́ма, не згіна́ючы спі́ны

bolt-hole [ˈbəʊlthəʊl] n. BrE прыту́лак

bomb1 [bɒm] n.

1. бо́мба; мі́на; грана́та;

an air bomb авіяцы́йная бо́мба;

The bomb exploded. Бомба ўзарвалася.

2. the bomb я́дзерная збро́я;

countries which have the bomb краі́ны, які́я ма́юць я́дзерную збро́ю

3. a bomb BrE, infml шмат гро́шай

4. a bomb AmE, infml по́ўны права́л;

The play was a bomb. П’еса правалілася.

be the bomb AmE быць выда́тным;

go (like) a bomb BrE мець по́спех, быць паспяхо́вым

bomb2 [bɒm] v.

1. бамбі́ць; закла́дваць мі́ны

2. BrE, infml ру́хацца ве́льмі ху́тка

3. AmE, infml правалі́ць экза́мен або́ тэст

4. infml правалі́цца, пацярпе́ць права́л (пра п’есу, шоу і да т.п.)

bomb out [ˌbɒmˈaʊt] phr. v. разбамбі́ць

bombard [bɒmˈbɑ:d] v.

1. бамбі́ць, бамбава́ць; бамбардзі́раваць

2. закі́дваць шматлі́кімі пыта́ннямі, крыты́чнымі заўва́гамі, ска́ргамі