Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

shortage [ˈʃɔ:tɪdʒ] n. недахо́п, няста́ча, дэфіцы́т; брак;

There is a shortage of potatoes this year. У гэтым годзе мала бульбы.

shortbread [ˈʃɔ:tbred] n. пясо́чнае пе́чыва

shortcoming [ˈʃɔ:tˌkʌmɪŋ] n. недахо́п, зага́на, сла́бае ме́сца;

expose shortcomings выкрыва́ць недахо́пы

shorten [ˈʃɔ:tn] v. укаро́чваць; укаро́чвацца; скарача́ць; скарача́цца

shortfall [ˈʃɔ:tfɔ:l] n. недахо́п, дэфіцы́т; невыкана́нне пла́на вы́пуску праду́кцыі

shorthand [ˈʃɔ:thænd] n. стэнагра́фія

shorthand typist [ˌʃɔ:thændˈtaɪpɪst] n. стэнаграфі́ст; стэнаграфі́стка

shortlist [ˈʃɔ:tlɪst] n. канчатко́вы спіс (на работу, на ўзнагароду і да т.п.);

be on the shortlist (for) быць у спі́се (на)

shortly [ˈʃɔ:tli] adv.

1. ху́тка, ско́ра;

shortly before his departure незадо́ўга да яго́ ад’е́зду

2. рэ́зка, абры́віста, гру́ба;

He answered rather shortly. Ён адказаў грубавата.

shorts [ʃɔ:ts] n. pl. трусы́, шо́рты