apiarist [ˈeɪpɪərɪst] n. пчаля́р
apiary [ˈeɪpɪəri] n. па́сека, пчальні́к
apiece [əˈpi:s] adv. за шту́ку, са шту́кі; на ко́жнага;
He sells books for a dollar apiece. Ён прадае кнігі па долару (за кожную);
She gave them 10 dollars apiece. Яна дала ім па 10 долараў кожнаму.
aplomb [əˈplɒm] n. апло́мб; празме́рная самаўпэ́ўненасць
apocalypse [əˈpɒkəlɪps] n. апака́ліпсіс; кане́ц све́ту
apocalyptic(al) [əˌpɒkəˈlɪptɪk(l)] adj. апакаліпты́чны
apocope [əˈpɒkəpi] n. ling. апо́капа (утварэнне новых слоў шляхам усячэння канца слова)
Apocrypha [əˈpɒkrɪfə] n. pl.
1. the Apocrypha eccl. Апо́крыфы
2. апо́крыфы; тво́ры, а́ўтар які́х не ўстано́ўлены
apocryphal [əˈpɒkrɪfl] adj.
1. eccl. апакрыфі́чны, неканані́чны
2. няпэ́ўны, сумні́ўны
apogee [ˈæpədʒi:] n. апаге́й (таксама перан.); са́мая высо́кая ступе́нь развіцця́; ро́сквіт (чаго-н.)