Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

sweltering [ˈsweltərɪŋ] adj. infml спяко́тны, ду́шны;

a sweltering day спяко́тны дзень

swept [swept] past, p.p. → sweep²

swerve​1 [swɜ:v] n. адхіле́нне (ад курсу); абміна́нне

swerve​2 [swɜ:v] v.

1. паваро́чваць рэ́зка ўбок;

The road swerves to the left. Дарога збочвае ўлева.

2. адхіля́цца ад (курсу, мэты і да т.п.);

The ball swerved into the net. Мячык крутануў і трапіў у сетку.

swift​1 [swɪft] n. zool. стрыж

swift​2 [swɪft] adj.

1. ху́ткі, жва́вы, шпа́ркі;

a swift glance ху́ткі по́зірк

2. паспе́шлівы, імклі́вы, імгне́нны;

swift to anger запа́льчывы;

swift to take offence ве́льмі крыўдлі́вы;

be swift to imagine smth. быць фантазёрам

♦

as swift as an arrow ху́ткі як страла́

swig​1 [swɪg] n. infml вялі́кі глыто́к (спіртнога);

take swigs of beer паця́гваць глытка́мі пі́ва (з бутэлькі)

swig​2 [swɪg] v. infml паця́гваць (віно, піва і да т.п.)

swig off [ˌswɪgˈɒf] phr. v. вы́піць за́лпам

swill​1 [swɪl] n. памы́і (для свіней); бурда́

swill​2 [swɪl] v.

1. паласка́ць

2. infml жлу́кціць, хлябта́ць