◎ Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.)· Рус. пск., смол., маск. прозу́ка ’прайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыст. при‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пране спух, а празука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад ^пракукаваць па мадэлі пройди, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус. маск. прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ. zuiti ’снаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малайчы́на, мълаччы́на ’маладзец’ (ТСБМ, Нас., Шат.; міёр., Нар. словатв.), малайцава́ты ’ўдалы, спрытны’ (паст., Сл. ПЗБ). Відавочна, з рус. мовы; параўн. рус. уладз., смал. молодчи́на ’хлопец, які дасягнуў паўналецця’, ’станісты, моцны юнак’. Аб мене ‑дч‑ > ‑йч‑, ‑чч‑ гл. Карскі, 1, 351–352.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́беш, гі́бяш (мн. л. гібяжы́) ’цяглі’, ґібяжы ’загнутыя канцы палазоў у санях’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да прасл. *gybežь; параўн. рус. дыял. гибёж ’гнуццё, ’выгнутая частка прадмета’, славен. gibežljȉv ’спрытны, спраўны’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 217) выстаўляе прасл. *gybežь, але без бел. матэрыялу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
завіто́к, ‑тка, м.
1. Завітая пасма валасоў; локан. З-пад кепкі выбіліся завіткі густых валасоў і паўкружжам ляглі на лоб. Карпаў.
2. Што‑н. у форме спіралі, закручанай лініі. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт.. І ён то серп, то дужку цягне, То піша спрытны завіток. Колас. // Віток спружыны, спіралі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і сапхнуць. Пакульгваючы, бягу да Казіміра, памагаю спіхнуць човен і саджуся на вёслы. Савіцкі. Не баяўся [Савелій], што які-небудзь спрытны інжынерык спіхне яго з месца. Шамякін. У Рыбакова паступова складаўся план — спіхнуць справу на каго-небудзь іншага, а самому заняцца чым-небудзь больш цікавым. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць доўга і моцна хістацца. Спрытны Ра пераскочыў на суседнюю галіну, але яна так нахілілася і расхісталася, што другім няма чаго было і думаць .. [ісці] за ім. Маўр.
2. Стаць хісткім, няўстойлівым ад хістання. [Пётр:] — Расхісталіся гайкі, нож стукае, а там і сарвацца можа. «Звязда».
3. перан. Стаць слабым; расстроіцца. Дысцыпліна расхісталася. Здароўе расхісталася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замкну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замкнуць.
2. у знач. прым. Адасоблены, не наступны для іншых. [Героі апавяданняў Бядулі] вядуць пераважна замкнутае жыццё, мужна пераносяць крыўды, але не жадаюць скарыцца. Кучар. // Маўклівы, спрытны. Замкнуты характар. □ Пасля свайго жахлівага маленства Марына расла замкнутай, крыху дзікаватай. Грамовіч.
3. у знач. прым. Які змыкаецца, злучаецца канцамі. Замкнутая крывая. Замкнуты электрычны ланцуг. Замкнутая ломаная лінія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Часцінка смецця; маленькая частачка чаго‑н. — Пастараемся, пан афіцэр, усё здзьмухнем, да пылінкі, да смяцінкі! — завіхаўся ля яго спрытны паліцай. Лынькоў. — Як.. [Кулінка]: дужа захварэла ці так сабе, з працы? — цікавілася Тамара, дастаючы тонкім пальцам з куточка вока нейкую смяцінку. Ермаловіч. Ніводнай ён [Міхеіч] мясцінкі Мятлой не абміне, Ніводнае смяцінкі Тут не пакіне. Не! Агняцвет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́шлы ’растаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлы ’моцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́йны ‘прыгожы і прапарцыянальна складзены, статны’, ‘роўна і правільна размешчаны’, ‘правільна і лагічна пабудаваны, паслядоўны’ (ТСБМ), ‘стройны; спраўны, прыгожы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘прыгожы, спрытны’ (Бяльк.), ‘даведзены да ладу’ (ТС), ‘кшталтны’ (Варл.), стро́йна ‘смачна, добра’ (Жд. 3). Укр. стрі́йний ‘прыгожа апрануты, убраны’, рус. стро́йный ‘стройны’, польск. strojny ‘прыгожы (аб адзенні)’. Да строй у розных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)