спры́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спры́тны спры́тная спры́тнае спры́тныя
Р. спры́тнага спры́тнай
спры́тнае
спры́тнага спры́тных
Д. спры́тнаму спры́тнай спры́тнаму спры́тным
В. спры́тны (неадуш.)
спры́тнага (адуш.)
спры́тную спры́тнае спры́тныя (неадуш.)
спры́тных (адуш.)
Т. спры́тным спры́тнай
спры́тнаю
спры́тным спры́тнымі
М. спры́тным спры́тнай спры́тным спры́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спры́тны, -ая, -ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

Ён быў с., здольны да ўсякай работы.

Спрытныя рукі ўсё зробяць.

2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.

С. арганізатар.

3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

С. хлопец.

4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).

Спрытная лапата.

|| наз. спры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спры́тны

1. ло́вкий;

~ныя ру́кі — ло́вкие ру́ки;

2. ло́вкий, прово́рный, расторо́пный;

с. хло́пец — ло́вкий (прово́рный, расторо́пный) па́рень;

3. изворо́тливый, оборо́тистый;

4. стро́йный, грацио́зный;

~ная дзяўчы́на — стро́йная (грацио́зная) де́вушка;

с. на язы́к — в карма́н за сло́вом не поле́зет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спры́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, паваротлівы. Сам [хлапчына] высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны. Дубоўка. З усіх каралінскіх хлопцаў .. [Рыгор і Мікодым] былі самыя спрытныя і не баяліся лазіць на ясакар. Сабаленка. Валя ўсім падабаецца. Спрытная, усё ў яе руках гарыць. Ермаловіч. / Пра рукі, пальцы. Часам хто і слабейшы, ды спрытнай рукой зробіць больш за дужэйшых. Дубоўка. Прыемна было пазіраць, як пад спрытнымі пальцамі ў .. [маці] расцвітаюць васількі, рамонкі, сплятаюцца ў вянок. Карпаў. // Які валодае спрытам, уменнем (у якой‑н. галіне). Міхась Кірылавіч быў не надта спрытны лыжнік, ды яшчэ на пачатку крыху прыхінуўся, што не ўмее. Шамякін. Заўжды дзіўнаградцы — Племя заўзятых — І ў працы, і ў танцах Спрытныя надта. Калачынскі. Мабыць, найбольш гаваркі, вясёлы і спрытны на словы быў сёння Віктар. Зарэцкі. // Зроблены, выкананы са спрытам, уменнем; лоўкі. Віця доўга любавалася спрытнай работай Івана Харытонавіча. Новікаў. Вось .. [Мая] нагінаецца, бярэ рыбіну з вялікага каша, кладзе на стол, два спрытныя ўзмахі нажом — і рыбіна гатова. Дуброўскі. Паляўнічы спрытным рухам закінуў стрэльбу за плячо, падбег да здабычы. Гамолка.

2. Разм. Акуратны, зграбны. Спрытная постаць. □ А нос... я глянуць мушу ў неба, Бо не патраплю, як пачаць І з чым нос дзядзькаў параўнаць, Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас.

3. Які лёгка знаходзіць выхад з цяжкага становішча; кемлівы, знаходлівы. Сцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энергічным чалавекам. Мележ. // Неадабр. Прадпрымальны, абаротлівы. Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты Хурсу добра шанцавала. Кудраўцаў.

4. Разм. Добры, зручны ў карыстанні (пра рэчы, прадметы). Спрытная сякера. □ Боты спрытны, за калені. Рог — бы чортава рабро. Завяршала ўсё адзенне Тое гордае пяро. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спры́тны

1. gewndt, geschckt; fndig (знаходлівы); gereben, pfffig (увішны);

спры́тн махляр ein gerebener Schelm;

2. разм (зручны ў карыстанні) bequm;

спры́тная сяке́ра ine bequme Axt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спрытны, спраўны, увішны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

звіру́тнік

‘вёрткі, спрытны чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. звіру́тнік звіру́тнікі
Р. звіру́тніка звіру́тнікаў
Д. звіру́тніку звіру́тнікам
В. звіру́тніка звіру́тнікаў
Т. звіру́тнікам звіру́тнікамі
М. звіру́тніку звіру́тніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хват, -а, М хва́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Бойкі, спрытны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снорови́стый спры́тны, уме́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упра́ўны, -ая, -ае.

Спрытны і жвавы ў рабоце.

У. чалавек.

|| наз. упра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)