Малайчы́на, мълаччы́на ’маладзец’ (ТСБМ, Нас., Шат.; міёр., Нар. словатв.), малайцава́ты ’ўдалы, спрытны’ (паст., Сл. ПЗБ). Відавочна, з рус. мовы; параўн. рус. уладз., смал. молодчи́на ’хлопец, які дасягнуў паўналецця’, ’станісты, моцны юнак’. Аб мене ‑дч‑ > ‑йч‑, ‑чч‑ гл. Карскі, 1, 351–352.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)