Нябо́жчык (нябо́шчык, небо́шчык, нібошчык) ’памёрлы чалавек’ (Нас., Гарэц., Грыг., Некр., Мал., Булг., Мядзв., Чуд., Касп., Пятк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), niebójszczyk ’тс’ (Маш.), укр. небі́(о́)жчик ’памерлы чалавек; небарака’, польск. nieboszczyk ’памерлы чалавек’, чэш. nebožtik ’тс’. Арэальная славянская інавацыя ад *nebogъ (гл. нябога); паводле Махэка₂ (393), «нябожчык той, хто ўжо не мае сваёй долі на гэтым свеце», параўн. славац. neboh, nebohý ’памерлы’, в.-луж. njebohi ’памерлы, блажэнны’, н.-луж. njabogi ’тс’. Цэнтр гэтай інавацыі хутчэй за ўсё быў на чэшскай моўнай тэрыторыі, параўн. ст.-чэш. nebožec, nebožčík, nebožtik ’тс’, на беларускую тэрыторыю яна распаўсюдзілася праз польскую. Параўн. Курашкевіч, JP, 37, 119 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́ха ’фанабэрыстасць, ганарыстасць’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бес., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Варл.), ’задаванне, амбіцыя’ (ашм., Стан.), ’дастатак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж пыхамо́рды груб. ’ганарысты’ (астрав., там жа), пыхова́ты ’ганарыста падціскаць губы’ (Клім.), пыхаце́ць ’рабіцца фанабэрыстым’ (Стан.), падымаць пыхаю ’рабіць ганарыстым’ (Нас.). Арэальная інавацыя, цэнтр якой хутчэй за ўсё знаходзіўся ў Чэхіі, параўн. чэш. pýcha ’ганарыстасць, фанабэрыя’, паводле Махэка₂ (502), ад pýchati ’рабіцца пышным, пышнець’, першапачаткова ’дуць, надувацца’, перанесенага ў маральна-этычную сферу (’nadýmati se pýchou’), гл. пыхаць; у Беларусь трапіла праз польск. pycha ’пышнасць, ганарыстасць’, занесенага з Чэхіі (“drogą kościelną”, Банькоўскі, 2, 969), параўн. запазычанае ст.-бел. пыха ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заўча́сна, дыял. заўча́су (Сл. паўн.-зах.). Укр. завчасно, завчасу, польск. za wcześnie, zawczas(u), чэш. zavčasu ’заўчасна’, славац. zavčas(u) ’хутка’, н.-луж. zawcasa ’своечасова, рана’. Заўчасна ад прыметніка заўчасны, утворанага з прыслоўя (ці прыслоўнага выразу) заўчасу (za + vъ‑čas‑u) ці za + vъ‑časъ; параўн. у час ’своечасова’. Пашырэнне на зах.-слав., бел. і ўкр. тэрыторыях можа тлумачыцца ці як агульная інавацыя для моў, у якіх час (гл.) атрымала значэнне ’tempus’ у адрозненне ад моў, дзе гэту функцыю маюць словы тыпу рус. время (параўн. вовремя, заблаговременно), альбо як запазычанне ў бел. і ўкр. з польск., дзе зах.-слав. форма. У карысць апошняга можа сведчыць выкарыстанне за ў знач. ’надта’. Брукнер, 646, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр. кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск. gwoli і бел. павольна, укр. повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць 2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кры́га 1 ’льдзіна на рацэ’ (ТСБМ, Яруш., Сержп. Пр., Сцяшк., Мат. АС, Гарэц., Грыг., Бяльк., Яшк., ТС, Ян., Янк. II, Касп., Нас.). Укр. крига, рус. (зах. і паўдн.) крыга ’тс’. Польск. kryha запазычана з беларускай мовы, славац. kryha — з украінскай. Фактычна беларуска-ўкраінская інавацыя. Да прасл. ьkra ’тс’, якое атрымала суфіксацыю ‑iga, што дало ьkr‑iga. Гл. SP, 1, 66. Параўн. Слаўскі, 3, 41–42.
Кры́га 2 ’пала ў кажусе’ (ЭШ). Параўн. крыга 3 (гл.).
Кры́га 3 ’рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Рам., Дэмб. 1, Крыв., Янк. I, З нар. сл., Маш., ТС, Ян.). Ст.-бел. крига, крыга ’прылада для лоўлі рыбы’. Запазычанне з с.-в.-ням. kriege ’тс’ (Булыка, Запазыч., 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́га 1 ’поліўка з малака або канаплянага семя’ (КЭС, Вешт.); ’заправа, прыгатаваная з канаплянага семя’ (Лекс. Палесся); ’масла, усё скаромнае’ (віц.), валіга ’рэдкі жыр’ (Касп.). Паўн.-рус. волога ’скаромная вадкая страва; масла, малочныя прадукты: сыр, смятана, тварог і інш.’, укр. волога ’вільгаць’. Усходнеславянская семантычная інавацыя’ < прасл. *volga ’вільгаць’ (Вештарт, Бел.-рус. ізал., 16; Фасмер, 1, 340; Скок, 3, 606).
Вало́га 2 ’барана’ (КСТ). Магчыма, валога < валока (ад валачыць). Параўн. у фанетычным плане валошка і валожка ’Centaurea cyanus L.’ Параўн., аднак, укр. воложити ’палоць, трапаць’.
Вало́га 3 ’дрыгва’ (Шатал.). Роднаснае з вільгаць, рус. влага, ц.-слав. влага, укр. волога ’вільгаць’. Да агульнаславянскага *volga, якое адлюстравана ва ўсіх славянскіх мовах са значэннямі ’вільгаць, вада, вадкасць, масла, жыр’ і інш. (Рудніцкі, 1, 467). Параўн. валака́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казні́ць ’гаварыць, дзяўбці’ ў вывазе «казні яму, ці не казні…» (полац., Нар. лекс.), ’у вочы ці за вочы клясці, зневажаць’ (КЭС, лаг.). Як паралель можна прывесці не вельмі дакладнае рус. казниться ’пакутаваць, мучыцца душою’. Другасны дзеяслоў ад казнь, засведчаны ў значэнні загад, павучэнне і інш.’ падобных зах.-слав. польск. уст. kaźń, дыял. kaźń, kaźnia, в.-луж., н.-луж. kazń, в.-луж. kaznja, ст.-чэш., ст.-славац. kázn, якія, як і слав. kazn ’пакаранне і інш.’, да kazati (утваральная аснова ‑kaz‑, яшчэ да тэматычнага пашырэння на ‑a‑ti), гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 173. Фасмер (2, 161) думаў пра першаснае значэнне ’загад’ і пра вялікую верагоднасць сувязі з kajati (sę). Бел. слова — інавацыя на базе страчанай або запазычанай з польск. лексемы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калашні́к 1 ’невялікі хлеў’ (Жд. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне, аналагічнае па паходжанню да калашня (гл.). Першапачаткова ’спецыялізаваная пабудова або прыбудоўка для мякіны і да т. п.’, затым ’невялікая гаспадарчая пабудова’ > ’невялікі хлеў’.
Калашні́к 2 ’хатняя кветка’ (лельч., Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. калашнік і калашнік ’духмяная паказвай кветка невялікага намеру, якая цвіце белымі кветкамі’. Рэгіянальная інавацыя, этымалагічная структура ўтварэння — калачник, далей да калач. Матывацыя, аднак, не вельмі ясная, можна думаць аб пераносе назвы (аб дэрывацыі ад яе) расліны Malva, параўн. усх.-палес. калачики ’Malva silvestris’ (відавочны перанос падобнага тэрміна ў рус. калачик ’расліна Geranium’) і аб незалежным ад гэтага ўтварэнні, дзе аснова суадносіцца з калач 3 (гл.). У такім выпадку гэта дэрыват з суфіксам або семантычны кандэнсат, параўн. рус. дыял. структуру калачная трава.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́цак, пля́цок; пля́цке, пляцкы ’блін, аладка’, ’дранік’ (ЛА, 4; Бес., Вешт.; кам., Жыв. сл., Сл. Брэс.), пля́цка ’пернік’ (Сцяшк. МГ), ’хлебнае печыва круглай формы’, ’сухар’ (маст., ашм., Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. пляцокъ ’праснак’ (XVII ст.) са ст.-польск. placek ’плоскае лечанае або смажанае цеста’, якое з ням. Plätzchen ’тс’, памяншальнае да Platz у спецыяльным значэнні (Булыка, Лекс. запазыч., 117; Банькоўскі, 2, 595). Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 17) — заходнеславянская інавацыя, параўн. польск. plaska ’скураны кружок для забівання мух’: таксама Махэк₂ (453) дапускае ўтварэнне ад plácati ’ляпіць з гліны, цеста’ для чэш., славац. placka ’ляпёшка’.
Пляца́к ’рукзак’ (воран., Сл. ПЗБ; слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plecak ’тс’, якое з’яўляецца штучным перакладам з ням. Rucksack ’тс’ (< Rücken ’спіна’ і Sack ’мяшок’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нябе́скі ’нябесны; блакітны, падобны колерам да светла-блакітнага неба’ (Нас.), нябескі, нябесны ’уласцівы небу’ (Яруш.), нябескі, небескі ’блакітны’ (Грыг., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), ст.-бел. небеский (1518 г.) ’нябесны; блакітны’ укр. небеський ’нябесны’, польск. niebieski ’нябесны; блакітны’, чэш. nebesky ’нябесны’, в.-луж. njebjeski ’тс’, н.-луж. njebjaski ’тс’, славен. nebeški, nebeski ’нябесны, цудоўны’, серб.-харв. не̏бески ’нябесны’, балг. дыял. небески ’тс’. Відаць, самастойнае ўтварэнне ад нябёсы, гл. неба; значэнне ’блакітны’ — арэальная інавацыя з цэнтрам на польскай моўнай тэрыторыі (параўн. яшчэ ст.-чэш. nebesky ’блакітны’), паводле Брукнера (359), з XV ст., якая распаўсюдзілася і на Беларусі. У сувязі з гэтым наўрад ці мае падставы сцвярджэнне аб запазычанні ст.-бел. небеский са ст.-польск. niebieski (Булыка, Лекс. запазыч., 185), параўн. іншыя формы: небескы птах, нбскы црь (XVI ст., Карскі 2-3, 229).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)