Лукно ’кошык’ (Гарб.). Зах.-укр. лу́кно ’калонія баброў’; рус. ніжнегар., наўг., пск., прыбалт. лукно́ ’кошык’, ’кошык з кары, бяросты’, ’лубок’, ’бочачка’, ’мера зерня, мукі’, ст.-рус. лукъно, лукно ’кадка’, ’ліпаўка’, ’мера сыпучых і вільготных прадуктаў’, польск. łukno ’пасудзіна’, ’мера мёду’, каш. Lukno — назва возера; н.-луж. łuknaško ’века ў прыскрынку’, в.-луж. łuknješko ’акно ў сельскім гаспадарчым будынку’, ст.-чэш. lukno ’пасудзіна для мёду і сыпучых цел’, славац. lukno ’кошык з бяросты’, ’даўняя мера для збожжа’; славен. lukno і lǫ̑kno ’ахвяраванне для ксяндза’, серб.-харв. лу̏кно ’тс’, ’мера для збожжа’, ц.-слав. лукно ’пэўная мера’. Прасл. lǫk(ъ)no ’пасудзіна з бяросты, лубу’ ’мера для збожжа, мёду’ (Слаўскі, 5, 307–308). Да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti ’лучыць, злучаць’ (Фасмер, 2, 532; Махэк₂, 343; Шустар-Шэўц, 11, 788; Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лук 1. Паводле Трубачова (Ремесл. терм., 164), заўвага Махэка аб няяснасці паходжання слова з’яўляецца недарэчнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́гыль ’нячысцік, нячыстая сіла’ (Бяльк.). Мяркуем, што можна гэта слова параўнаць з укр. а́гел ’сатана, д’ябал’ (Грынч.), таксама га́гел (апошняе на Сумшчыне, гл. Дарашэнка, ДБ, 9, 106) і далей з рус. царкоўным а́ггел ’злы дух, д’ябал, сатана’ (Даль). Усё паходзіць, мяркуем, з грэч. ἄγγελοβ ’пасланец (> ангел)’ (вымаўляецца: ангелос). У адрозненне ад слова ангел (гл.) тут замацавалася вымаўленне паводле графікі, напісання (магчыма, для дыферэнцыяцыі гэтых двух аднолькавых па паходжанню слоў). Сатана (як і бог) мае сваіх пасланцоў, ангелаў. Па хрысціянскай рэлігіі ангелы, якія праграшылі, знаходзяцца пад узначальваннем сатаны і служаць яму пасланцамі. Параўн. у ст.-рус. помніках: «оуготованыи огнь диѧволоу и ангеломъ ѥго» (Сразн., І, 22). Гл. таксама ў ст.-укр. помніках: «Мѣлъ злым Аггелъ розмову з першою родителкою нашею» (Цімчанка, 7). Адсюль а́ггел (а́гел) (< ангел) ’пасланец д’ябла’ > ’злы дух, д’ябал’. У бел. развіўся пратэтычны гук г‑ (га́гыль < а́гыль < а́гел). Не пераконвае Рудніцкі (521), які думае пра табуістычную дэфармацыю слова ангел.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́лька 1 ’галька’ (БРС). Шанскі (1, Г, 22–23) лічыць гэту лексему ўсх.-слав. (параўн. рус. га́лька, укр. га́лька). Фасмер (1, 390) таксама адносіць гэта слова да славянскага па паходжанню (адхіляючы думку, паводле якой гэта запазычанне з комі galʼa ’каменьчык, галька’). Фасмер (там жа) (за ім і Шанскі, там жа) думае пра роднаснасць з *golъ ’голы’ (як семантычную паралель, параўн. рус. голы́ш ’маленькі круглы каменьчык’).
Га́лька 2 ’сподняя спадніца’ (Шатал.), ’сподняя спадніца з карункамі або вышытая ўнізе; нацельная трыкатажная кашуля жанчыны’ (Жд., Сцяц. Словаўтв.), ’сподняя спадніца’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. halka ’спадніца’. Паходжанне польск. слова не вельмі яснае. Магчыма, запазычанне з усх. моў. Агляд версій гл. Брукнер, 167–168; Слаўскі, 1, 395; параўноўваюць з тур. chali ’дыван’ (так Бернекер. 384; Брукнер, 168). Для надзейнай рэканструкцыі гісторыі слова не хапае надзейных даных. Аб слове галька ў бел. мове гл. падрабязны агляд Сцяц. Нар., 100–101.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калмы́к ’касмыль’ (стаўб., З нар. сл.). Дакладных адпаведнікаў няма. Фармальна суадносіцца з смал. калмык ’чараўнік’ і, магчыма, укр. калмичити ’змочваць снапы ў вадкай гліне перад пакрыццём даху’ (адносна ўкр. слова параўн. яшчэ калматы). Што датычыць семантыкі, можна думаць, што супастаўленне бел. і смал. слова цалкам магчымае. Сувязь семем ’касмыль’ і ’чараўнік’ уяўляецца натуральнай, параўн. валаг. космачиха ’ведзьма’ (параўн. таксама падобныя семантычныя паралелі пад калдун 1). У любым выпадку калмык ’касмыль’ неабходна кваліфікаваць як беларускую інавацыю з няясным статусам, паколькі смал. прыклад неістотны з пункту погляду лінгвагеаграфіі. Цікава, аднак, дапусціць, што гэтыя прыклады, магчыма, сведчаць аб даўнейшай актыўнасці асновы калм‑, а таксама актыўнасці семантычнай мадэлі ’кудлаты’, ’чараўнік’ або падобнай да гэтай. Словаўтваральна лексема не вельмі зразумелая. Дакладны суфіксальны адпаведнік у бел. касмык і, магчыма, ва ўкр. космик ’тс’, адносна ўтварэння параўн. космак, космок, памянш., паводле Грынчэнкі, ад косом ’касмыль’. Няясна, як суадносіцца разглядаемае слова і полац. хамлы́к, хамла́к ’тс’ (Суднік, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́чка. Рус. бо́чка, укр. бо́чка, чэш. bečka, bečva, польск. beczka, серб.-харв. ба̏чва, славен. bečvà, bečkà, bȃčva і г. д. Слав. bъči (род. скл. bъčьve), аснова на ‑ū. Слова яўна запазычанае, але дакладная крыніца невядомая (вельмі многа версій). Падрабязны агляд літ-ры гл. Фасмер, 1, 202; Шанскі, 1, Б, 179–180. Паводле Слаўскага, 1, 29, трэба зыходзіць з bъčьka (памяншальнае ад bъča, якое не захавалася), а гэта запазычанне з герм. моў (параўн. бавар. die Butschen, Bütschen). Вельмі падрабязна слав. словы разглядае Губшмід, Schläuche, 47, 51–53, які лічыць, што крыніцай іх (як і паўдн.-ням. форм: бавар. bütschen і да т. п.) з’яўляецца раманскае *bŭtša, *bŭtšu (< *buttia, параўн. buttis). Зыходнымі славянскімі формамі Губшмід лічыць *bŭčy (род. скл. *bŭčŭve), *bŭči (род. скл. *bŭčǐve) і *bŭča. Сюды і бел. бачо́нак, рус. бочо́нок, укр. бочо́нок, якое, як лічыць Шанскі, 1, Б, 180–181, з’яўляецца ўсх.-слав. утварэннем (суф. ‑еnъkъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́шак ’мышасты конь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, паланізм. Параўн. польск. myszak ’назва вала’. Бел. лексема названа паводле шэрага колеру каня.
Мыша́к 1 ’плотавы гарошак, Vida sepium L.’ (маг., Кіс.), ветк. ’мышыны гарошак, Vida cracca L.’ (Мат. Гом.), віц. мыш’як ’гарошак, што расце ў жыце’ (Бел. хр. дыял.). У выніку намінацыі з мышыны гарошак, параўн. паст. мышыны гарошак ’тс’ (Сл. ПЗБ), міёр. мышынъи гарошък ’тс’ (Жыв. сл., Бяльк.). Да мыш (гл.). У выніку кантамінацыі назваў мышыны гарошак і ляд ’тс’ утварылася бяроз. мышы ляд ’тс’ (Нар. лекс.). Ляд узыходзіць да ляда, параўн. рус. лядвенец, лядник, польск. lędźwiec, славац. ľadnlk, Vadnica < прасл. lędbribcb.
Мыша́к 2 ’неядомы грыб’ (мсцісл., З нар. сл.; касцюк., Жыв. сл.); мышам, мышшакі, мышичча — агульная назва неядомых грыбоў (Юрч., Анік., Нас., Бяльк.). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння мышыны(я) грыб(ы) ’тс’ (кругл., Жыв. сл.; бялын., Нар. сл.). Параўн. таксама мышшак, мышам ’мышыныя фекаліі’ (Нас., Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мятлі́ца, метлііха ’мятлюг, Agrostis vulgaris L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Шат., ТС; слуц., Шн. 2; ваўк., Сл. ПЗБ), ’метлюжок аднагадовы, Poa annua L.’ (шчуч., шальч., Сл. ПЗБ), ’жарновец мяцёлчаты, Sarothamnus scoparinis (L.) Wimm, et Koch.’ (Др.-Падб.; гродз., Кіс.), ’трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (мазыр., Жыв. сл.; стол., Яшк.; Бяльк.), ’каласоўнік аржаны, Bromus secalinus L.’ (Нас.; мін., Кіс.), мятлічка ’мятлічка звычайная, Apera spica-venti (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.). Усе да мятла 1. Названы паводле падабенства кветаноснай (пладаноснай) мяцёлкі да мятлы. Аналагічна шматлікія назвы з гэтым коранем у іншых славянскіх мовах. Брукнер (345) звязвае польск. motloch ’чэрнь, натоўп’ з mietlica ’пустазелле’, ’тое, што адкідаецца’, супраць чаго Махэк₂ (561). Мяркулава (Этимология–1974, 72–74) падтрымлівае Брукнера. #
Мятлі́ца 2 ’дробная соль’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна.
Мятліца 3 ў фальклорным запісе: Пташачкі садзілісь па мястам, усё па дзераўцам, па мятліцам, па ракітавым кустам (паўн.-усх., КЭС). Відаць, у выніку народнай этымалогіі з па вятвіцам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ады́стар ’сапраўдны’ (адыстар бацька) (Нас., БРС, Кольб., Бір. дыс., Гарэц.), азістар ’тс’ (палес., Вярэніч, вусн. паведамл.), адыхтар ’тс’ (Шат.). Паводле Насовіча, з лац. adinstar (Нас., 3). Існуе магчымасць іншай, хоць менш верагоднай версіі. Апрача адыстар (а гэтай форма старэйшая за адыхтар, бо сустракаецца на краях беларускай моўнай тэрыторыі ад Магілёўшчыны да Беласточчыны), у Прыпяцім Палессі (цэнтральная і заходняя частка) знаходзім азістар і зістар у тым жа дакладна значэнні. Да гэтай формы добра пасуе славен. zister ’сапраўдны’, якое не абавязкова зводзіць да za‑iste‑že. Параўн. яшчэ ст.-польск. ister, славац. isterny. Усе гэтыя лексемы ўзыходзяць да вельмі старажытных прыметнікаў на ‑r (гл. Мейе, Общеслав., 243) ад istъ ’сапраўдны’ (рус. истинный). Параўн. яшчэ ўсходнепалескае стотны бацька (< істотны сапраўдны’). Усе прыметнікі маюць значэнні сапраўдны’, ’таго ж рода’, асабліва адносна сына і бацькі. Тады адыстар < *ад‑іст‑ер (< od‑ist‑erъ). Копечны (пісьм. паведамл.) звязвае адыстар/адыхтар з славац. chťa/sťa ’як’ (< xъtěti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анцімо́нія ’доўгая пустая гутарка’ (Бяльк.). Рус. антимо́ния (у выразе «разводить антимонию» — весці доўгую непатрэбную гутарку), фіксуецца з сярэдзіны XIX ст., смален. антимония ’хітрыкі’ (Дабр.). Форма анцімонія ўказвае на рус. паходжанне (Шанскі, 1, А, 115). Антымонія, магчыма, узнікла ў выніку метатэзы з антыномія або ў жаргоне семінарыстаў (Фасмер, 1, 79), або пад уплывам назвы нямецкай секты антыномаў, якія не лічылі патрэбным выкананне рэлігійных загадаў (слова antynom у гэтым значэнні вядома польскай мове XVI ст. — Sł. XVI w.). Аб магчымасці польск. пасрэдніцтва для бел. слова (пры метатэзе) БМ, 48. Менш верагодна Зяленін, РФВ, 54, 113: семінарская пераробка слова антифоны ’царкоўныя спевы з частымі паўторамі’, а тым больш Міхельсон (Рус. мысль, 1, 21) ад антымоній — хім. элемент, які, паводле падання, паволі атручваў манахаў нейкага манастыра. Параўн. назву сурмы: Antymon у польск. і шэрагу еўрапейскіх моў (с.-лац. antimonium, магчыма, з араб. *ithmid), адкуль і ўсх.-слав. назвы мінералаў антыманіт (БелСЭ) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драбі́ны 1 ’драбіны, лескі’ (БРС, Касп., Байк. і Некр., Сл. паўн.-зах.), драбіна ’тс’ (Касп., Шат., Сцяшк.). Укр. драби́на. Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. drabina ’тс’ (аб запазычанніз польск. ужо ў Брукнера, 94). Паходжанне польск. слова не вельмі яснае (меркаванні гл. у Брукнера, там жа; Бернекера, 1, 219). У бел. помніках няма (няма, прынамсі, у Булыкі, Запазыч.). Сюды ж і драбі́ны ’воз; рашотка ў возе’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. драби́на ’рашотка ў возе, яслях’, драбча́стий віз, драбиня́стий віз і да т. п. Можна меркаваць, што гэта другое значэнне таксама ўзята з польск. мовы. Параўн. польск. wóz drabny (ужо ў 1584 г., гл. Брукнер, 94), wóz drabiniasty (там жа). Трубачоў (Эт. сл., 5, 101) зыходзіць з прасл. *drabъ (звязанага, як ён мяркуе, з прасл. *dьrati) і пад гэтай праформай аб’ядноўвае вялікую групу слоў з рознай семантыкай.
Драбі́ны 2 ’воз; рашотка ў возе’. Гл. драбіны 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)