Пле́шка1, плі́шка ’верхняя, расшыраная частка чаго-небудзь, што мае форму ножкі стрыжня’, ’верхні канец караняплода’, ’кацёлка (галава) сланечнікаў ’галоўка цвіка’, ’шапка грыба’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Сл. ПЗБ, Ян., ТС, Мат. Маг., Бяльк., Юрч. СНЛ, Жыв. сл.). У выніку семантычнага пераносу ’лысіна’ > ’верхняя частка’ з плеш (гл.). Параўн. укр. плі́шка ’драўляны клін’, рус. плешка ’голая вяршыня гары’, ’галоўка цвіка’, ’шырокі канец далата, па якому б’юць малатком’, польск. pleszka ’галоўка цвіка, шрубы’, ’пляма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)