Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНЬКО́ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 2.2.1935, в. Дамашы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. кінааператар. Скончыў Нац.ін-т кінематаграфіі ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна, 1955). З 1957 на Рэсп. студыі тэлебачання (з 1967 гал. тэлеаператар). Творчасці ўласцівы пошук арган. адзінства аператарскага і рэжысёрскага вырашэння, жыццёвая верагоднасць і прастата пры стварэнні выразных псіхал. партрэтаў герояў. Сярод лепшых тэлеспектакляў — «Сем крыкаў у акіяне» паводле А.Касоны (1958), «Якаў Багамолаў» паводле М.Горкага (1959), «Вялікае сэрца» паводле К.Чорнага (1960), «Сэрца на далоні» (1964) і «Трывожнае шчасце» (1968) паводле І.Шамякіна, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Ткачы» паводле Г.Гаўптмана (1969); маст. тэлефільмаў — «Матчына благаславенне» (1958), «І смех, і бяда» (1973), «Трубач ваеннага аркестра» (1979), «Атланты і карыятыды» паводле Шамякіна, «Госць», «Бусляня» (усе 1980), «Купальская ноч» паводле «Прымакоў» Я.Купалы і фільм-канцэрт паводле песень бел. кампазітараў «Фантазія на тэму» (абодва 1982): дакумент. — «Сачыненне ў 3 «В», «Салдаты Перамогі» (1975) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЯРО́ВІЧ ((Kawalerowicz) Ежы) (н. 19.1.1922, г.п. Гваздзец Івана-Франкоўскай вобл., Украіна),
польскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Скончыў кінаінстытут (1946) і Акадэмію прыгожых мастацтваў (1948) у Кракаве. Дэбютаваў у кіно ў 1952. Сярод фільмаў: кінадылогія «Цэлюлоза» (у сав. пракаце «Дарогі жыцця») і «Пад фрыгійскай зоркай» (1954, паводле І.Неверлі), «Маці Іаана ад анёлаў» (1961, паводле Я.Івашкевіча), «Фараон» (1965, паводле Б.Пруса), «Смерць прэзідэнта» (1977), «Карчма» (1982, паводле Ю.Стрыйкоўскага), «Палоннік Еўропы» (1989, паводле Ю.Данкоўскага). Дзярж. прэміі Польшчы 1954, 1966.
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1950). Вучыўся (адначасова) у Петраградскім ун-це і Тэатр. вучылішчы пры Александрынскім т-ры. Творчую дзейнасць пачаў у 1917 як драм. акцёр. У 1918 працаваў у Вялікабрытаніі ў рэж. Г.Крэга. З 1925 пам. рэжысёра, з 1928 рэжысёр. Паставіў фільмы: «Навальніца» (паводле А.Астроўскага, 1934), «Пётр I» (1937—39, паводле А.М.Талстога; Дзярж. прэмія СССР 1941, вышэйшая прэмія Міжнар. выстаўкі ў Парыжы, 1937), «Кутузаў» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Без віны вінаватыя» (1945, паводле Астроўскага; Дзярж. прэмія СССР, 1946), «Сталінградская бітва» (1949, гал. прыз 4-га Міжнар. кінафестывалю ў г. Марыянске-Лазне, Чэхія; Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рэвізор» (1952, паводле М.Гогаля), «Паядынак» (1957, паводле А.Купрына), «Напярэдадні» (1959, паводле І.Тургенева), «Рускі лес» (1964, паводле Л.Лявонава) і інш. Аўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАЗА́НАЎ (Якаў Аляксандравіч) (4.2.1881, Масква — 8.8.1945),
расійскі кінарэжысёр; адзін з заснавальнікаў рас. кінематаграфіі. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Засл. дз. маст. Узбекістана (1943). У кіно з 1907, першы фільм — «Бахчысарайскі фантан» (1909). Да 1918 паставіў каля 80 фільмаў, у т. л. «Вайна і мір» (з У.Р.Гардзіным; паводле Л.Талстога), «Д’яблы» (паводле Ф.Дастаеўскага; абодва 1915), «Пікавая дама» (1916; паводле А.Пушкіна) і «Айцец Сергій» (1918; паводле Л.Талстога). З 1920 працаваў у Парыжы і Берліне. З 1923 у Расіі. Зняў фільмы: «Аэліта» (1924; паводле А.Талстога), камедыі «Закройшчык з Таржка» (1925), «Працэс аб трох мільёнах» (1926), «Дон Дыега і Пелагея» (1928), «Свята святога Іоргена» (1930), «Насрэдзін у Бухары» (1943). Сярод інш. фільмаў: «Сорак першы» (1927; паводле Б.Лаўранёва), «Белы арол» (1928; паводлеапавяд. Л.Андрэева «Губернатар»), «Беспасажніца» (1937; паводле А.Астроўскага), «Салават Юлаеў» (1941), фільм-памфлет «Марыянеткі» (1934) і інш. Яго творчасць вызначалася высокім прафес. майстэрствам, увагай да мастацтва акцёра, увасабленнем лепшых традыцый рус. тэатра і л-ры ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́АМ (Абрам Мацвеевіч) (28.6.1894, Вільня — 26.7.1976),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1950). Нар.арт. Расіі (1965). Вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным ін-це, Саратаўскім ун-це. З 1919 рэжысёр т-раў у Саратаве, з 1923 Т-ра Рэвалюцыі ў Маскве. У 1924—34 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. Першы фільм — «Што гаворыць «Мос», гэтае адгадай пытанне» (1924). Паставіў фільмы: «Бухта смерці» (паводле апавядання А.Новікава-Прыбоя «У бухце «Атрада»Х «Здраднік» (паводле апавядання Л.Нікуліна «Матроская цішыня», абодва 1926), «Трэцяя Мяшчанская» (1927), «Прывід, які не вяртаецца» (1930, паводле навелы А.Барбюса «Спатканне, якое не адбылося»), «Нашэсце» (1945, паводле Л.Лявонава; Дзярж. прэмія СССР 1946), «Гранатавы бранзалет» (1965, паводле А.Купрына), «Кветкі запозненыя» (1970, паводле А.Чэхава), «Дачасны чалавек» (1972, паводле п’есы М.Горкага «Якаў Багамолаў»). Фільмы адметныя вострай трактоўкай маральных праблем, псіхалагізмам, высокай акцёрскай і выяўл. культурай. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Вілорый Аляксеевіч) (н. 18.1.1934, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак тэлебачання. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1956). У 1957—92 мастак-пастаноўшчык Бел.рэсп. студыі тэлебачання (у 1961—82 гал. мастак). Работы вылучаюцца і рэаліст., і ўмоўна-алегарычнай вобразнасцю, эмацыянальнай выразнасцю. Аформіў тэлеспектаклі «Мяцеж» паводле Дз.Фурманава (1957), «Млын на Сініх Вірах» У.Караткевіча (1959), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965), «Адвечная песня», «Курган» і «Бандароўна» паводле Я.Купалы (усе 1980), «Слабодскі парламент» па матывах апавядання М.Гіля (1984), «Алімпіяда» паводле рамана І.Пташнікава (1988) і інш.; тэлефільмы «І смех і бяда» (1973), «Новая зямля» паводле Я.Коласа (1982), «Купалінка» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЦІ́НСКІ (Ігар Васілевіч) (н. 11.1. 1930, г. Магілёў),
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1951). З 1951 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. У 1963—94 рэжысёр (1975—80 гал. рэжысёр), з 1994 на студыі літ.-драм. праграм Нац.дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі. Сярод роляў: Гільём («Салавей» З.Бядулі), Брыгадзір Янка («Крылы» А.Карнейчука), Змітрок («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Пракурор (1000 франкаў узнагароды» В.Гюго), Пэра («Пані міністэрша» Б.Нушыча). Яго пастаноўкі радыёспектакляў вылучаюцца глыбокім зместам, жыццёвай пераканаўчасцю, эмацыянальнай насычанасцю: «Спартак» паводле Р.Джаваньёлі (1987), «Палескія рабінзоны» паводле Я.Маўра (1989), «Дарога на дваіх» (1996), «Вяртанне да сябе», «Не праміні свой лёс» (усе паводле М.Калошкі), «Сцяжынкі-сцяжыначкі» паводле А.Сыскаўца, «Лівень» паводле А.Жука (усе 1997), «Час дыназаўра» паводле Л.Шчэрбача (1998). Паставіў лірычна-дакумент. радыёаповесць Г.Пашкова «Палескія вандроўнікі» (1998; Дзярж. прэмія Беларусі 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ССЫПНЫЯ РАДО́ВІШЧЫ, россыпы,
скопішчы абломкавых горных парод, што ўмяшчаюць каштоўныя россыпаўтваральныя мінералы, распрацоўка якіх эканамічна мэтазгодная і тэхнічна магчымая. Утвараюцца за кошт фіз. і хім. выветрывання і пераадкладання горных парод і карысных выкапняў. Вылучаюць Р.р. паводле генезісу: элювіяльныя, дэлювіяльныя, пралювіяльныя, алювіяльныя, літаральныя, гляцыяльныя, эолавыя; паводле часу ўтварэння: сучасныя і стараж. (выкапнёвыя); паводле ўмоў залягання: адкрытыя і пахаваныя; паводле формы пакладаў: плошча-, лінза- і стужкападобныя, пластавыя, шнурковыя і гнездавыя. Маюць важнае значэнне для здабычы золата, плаціны, алмазаў, тытану, вальфраму, волава, танталу, ніобію, торыю, гранату, горнага хрусталю, бурштыну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБАНО́ВІЧ (Вольга Міхайлаўна) (н. 25.2.1945, г. Ягертау, Югаславія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1967 працуе ў Дзярж. рускім драм. т-ры. Выканаўца драм., лірыка-камедыйных, характарных роляў. Творчасць адметная глыбокай унутр. распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай. Найб. значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» паводле В.Быкава), Марыля («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Макарская («Спатканне ў прадмесці» А.Вампілава), Вара («Разгром» паводле А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.