КАВАЛЁВА (Яўгенія Антонаўна) (н. 28.8.1924, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1989). Скончыла студыю Бел. т-ра імя Я.Купалы (1949); працавала ў гэтым тэатры ў 1949—94. Створаныя ёю вобразы адметныя шчырасцю, праўдзівасцю, нар. гумарам. З лепшых роляў: Поля («Характары» паводле В.Шукшына), Дама («Цытадэль славы» К.Губарэвіча), Аксана («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Альжбета, Жанчына («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Акуліна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Суседка («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), Маці Мотэла («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема) і інш.
М.А.Бартніцкая.
т. 7, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)