худо́йII разг.

1. (плохой, дурной) благі́, ке́пскі, дрэ́нны;

2. в др. знач. (дряхлый, ветхий) ляда́чы, ляда́шчы; (дырявый) дзіра́вы; (испорченный) сапсава́ны;

худо́й мир лу́чше до́брой ссо́ры посл. ле́пей сем разо́ў змары́цца, як адзі́н раз пасвары́цца; ле́пей драўля́ная зго́да, чы́мся залата́я сва́рка; святы́ спако́ю, ле́пей з табо́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Між1, мі́жы, між‑ ’паміж, сярод’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Растарг., Янк. 2, ТС, Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), ст.-бел. мижъ. Да меж, межы (гл.). Карскі (1, 187) разглядае пераход е > і як несапраўдны, які ўзнік таму, што прыназоўнік між, з’яўляючыся праклітыкай, страціў свой націск, у выніку чаго ‑е‑ звузілася і перайшло ў ‑і‑. Сюды ж шматлікія ўтварэнні з першай часткай між‑: міжсобі, міссобку, міжсобку ’паміж сабой’ (КЭС, Бяльк.; іўеў., Сцяшк. Сл.), міжакры́лы ’частка цела паміж лапаткамі’ (Касп.), міжсошша ’адлегласць паміж сохамі ў гумне’ (Бяльк.), міжывоч ’між вачэй’ (ТС), міжы́калядзьсвяты ад каляд да шчадрухі’ (Шат.), або з яго варыянтам міз‑: мізо́градак ’разора’ (жлоб., Мат. Гом.).

Між2 ’мяжа паміж сялянскімі палямі’ (малар., Выг. дыс.). Генетычна да мяж́а (гл.). Адсутнасць канчатка: уплыў прыназоўніка між1 ці працэс адваротны, як укр. миш > ми́ша ’мыш’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́та ’бацька’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп., Бяльк.), ’тата (памяншальна-ласкальнае)’ (Растарг.), ’бацька (дзіцячае слова)’ (Шымк. Собр.), та́туль ’бацька’ (Сцяшк.), та́тка ’бацька; ласкавы зварот не толькі да мужчын, але і жанчын’ (Ян.), та́то, та ’бацька’ (ТС), та́то ’тата, бацька’ (маст., пруж., кам., Сл. ПЗБ; Федар. 4; Горбач, Зах.-пол. гов.), тату́ля ’бацька’ (Ласт., Мат. Маг.), ’тата (памяншальна-ласкальнае)’ (Растарг.), тату́лё ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл., Сцяц.), тату́ля, тату́ня ’ласкавы зварот да бацькі, святара і дзіцяці’ (Нас.), тату́лька ’тата’ (Касп.), ’хросны бацька’ (віл., Сл. ПЗБ), ’пачцівы зварот да святара’ (Нас.), тату́ленька ’бацюшка, святы айцец — зварот да святара; зварот да чужой асобы пры здзіўленні’ (Нас.), тату́лечка ’тс’ (Нас.), та́тусь ’бацька’ (Скарбы, Сцяц. Сл., Сцяшк.), ’тата (ласкальнае)’ (воран., шчуч., Сл. ПЗБ), ’хросны бацька’ (Мат. Маг.), ’тата (зневажальнае)’ (Сцяц.), та́тусь ’бацька’ (Ласт.), ’хросны бацька’ (Сл. Брэс., ТС, Касп.), ’бацюшка, святы айцец — пра святара’ (Нас.), та́туська ’хросны бацька’ (Мат. Маг.), та́тушко ’татка’ (Сцяц., Сцяц. Сл.), тату́лечка, тату́лька, тату́сечка, тату́ся, тату́хна ’тата (памяншальна-ласкальнае)’ (Растарг.), ’татуля (ужываецца ў песнях)’ (Бяльк.), та́ты ’тата’ (Сцяшк.), та́тычка ’памяншальнае да тата’ (Бяльк.), ст.-бел. тато ’тата’ (XVII ст., КГС). Укр. та́то ’тата’, дыял. та́та ’тс’, рус. дыял. та́та ’тс’, польск., н.-луж. tata, tato, в.-луж. tata, чэш. táta, славац. tata, tato, славен. táta, tátek, серб.-харв. та̏та, та́та, та́то, дыял. та̏тe, балг. та́те, тато, дыял. та́та ’мой бацька’, макед. тате ’татка, бацька (пры звароце)’, ст.-слав. тата. Прасл. *tata ’бацька, тата’ з першаснага дзіцячага падваення складоў, як і паралельныя ст.-інд. tatáḥ ’тата’, tātaḥ ’тата, сын, мілы’, хец.-лув. tati‑ ’бацька’, грэч. τέττα, τάτᾶ — клічная форма (пры звароце да бацькі), лац. tata ’тата’, карнуэлск. tat ’тс’, літ. tė̃tis, tė̃tė ’тс’, лат. tētis, tēte ’тс’, прус. thetis ’дзядуля’ (ЕСУМ, 5, 527; Фасмер, 4, 26; Брукнер, 567; Махэк₂, 637; Борысь, 629). Частка слоў адлюстроўвае клічныя ці ўсечаныя формы або ўскладнена памяншальна-ласкальнымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свя́та, ‑а, М свяце, н.

1. Урачысты дзень у гонар або ў памяць якой‑н. выдатнай падзеі, даты. Рэвалюцыйныя святы. □ Ленін нас да шчасця клікаў, Мы за Лекіным пайшлі, І Кастрычнік стаў вялікім, Лепшым святам на зямлі. Грахоўскі. // Нерабочы дзень або некалькі дзён запар з прычыны такіх падзей. — Што цябе падняло? — Свята ж сёння, Вольга Міхайлаўна. Шамякін. [Валя:] — На зімовыя канікулы я абавязкова прыеду, а на кастрычніцкія святы можа вы з татам выберацеся... Васілевіч. // Дзень або дні, што адзначаліся царквою ў гонар якой‑н. падзеі ці святога. [Свідзерскі:] — Хто ведае, якое сёння царкоўнае свята? — Дзень Андрэя-налівы, здаецца, — сказаў пажылы баец. Хомчанка.

2. Урачыстасць, наладжаная з якога‑н. поваду. Сямейнае свята. □ [Сцёпка:] — Мы вельмі рады, што прыйшлі вы па наш фэст, на наша маладое свята працы. Колас. У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата. Гілевіч. // чаго або якое. Дзень гульняў, спаборніцтваў, забаў і пад. Свята песні. Студэнцкае свята.

3. Шчаслівы, радасны дзень, азнаменаваны якой‑н. прыемнай падзеяй, а таксама сама такая падзея. Вялікім святам для сям’і было паступленне Васі ў школу. «Звязда». У Ліпава пайсці з ім [дзядзькам]! божа! І хто ўстаяць прад гэтым зможа? Ды гэта ж — свята, ягамосці! Колас. А калі выпрасаваныя накрухмаленыя фіранкі, сурвэткі і абрусы займалі сваё месца, у хаты зусім ужо заходзіў парадак і свята. Васілевіч.

4. перан. Пачуццё задавальнення, радасці, асалоды, зведанае кім‑н., выкліканае чым‑н. У Варанецкага на душы было сапраўднае свята. Дуброўскі.

•••

Прастольнае свята — свята ў памяць царкоўнай падзеі ці святога, з якім звязана стварэнне дадзенай царквы.

Будзе і на нашай вуліцы свята — спадзяванне на лепшае ў будучым, на перамогу над кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бог, -а, мн. багі́, -о́ў, м.

1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

Старажытнарымскія багі.

2. (з вялікай літары). У хрысціянстве: трыадзінае бажаство, творца і ўсеагульны сусветны пачатак — Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.

3. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе.

Б. электразваркі.

Божа збаў (разм.) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

Дай (не дай) бог (божа; разм.) — пра пажаданні чаго-н.

Крый бог (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.

Напрамілы бог (разм.) — што ёсць сілы, вельмі прасіць аб чым-н.

Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.

Памагай бог (разм.) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.

Як бог дасць (разм.) — як прыйдзецца.

Як у бога за пазухай (разм.) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

|| прым. бо́жы, -ая, -ае і бо́жы, -ая, -ае, бо́скі, -ая, -ае і бо́скі, -ая, -ае.

Боскае стварэнне.

Божая кароўка — жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі.

Кожны божы дзень — штодзённа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха. □ Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я. Колас. А быць можа — хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая. Гілевіч.

2. Цэлы, непадзельны; з’яднаны. Адзіная сям’я народаў. □ Партыя, урад наш — мы ўсе адзіны. Колас. Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з’яўляецца героем «Векапомных дзён». Дзюбайла.

3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванне Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва. □ Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з’яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт. «Звязда». Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́н 1, ‑а, м.

1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам. Шура адцягнуў затвор, загнаў патрон у канал ствала. Навуменка.

2. Частка электрычнага прыстасавання, куды ўкручваецца лямпачка. [Рабочы] прынёс і павесіў на цвік, убіты ў сцяну, шнур з электрычным патронам. Арабей.

3. У такарным і свідравальным станку — прыстасаванне для замацавання дэталі, якая апрацоўваецца. Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў.

[Фр. patron.]

патро́н 2, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — асоба, якая брала пад сваю апеку і залежнасць свабодных, але бедных або непаўнапраўных грамадзян. // перан. Заступнік, абаронца. // У католікаў — святы, якога лічаць заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя, або апекуном, абаронцам якога‑н. горада, абшчыны.

2. У капіталістычных краінах — гаспадар якой‑н. фірмы, прадпрыемства. // Разм. Непасрэдны начальнік у адносінах да сваіх падначаленых. [Мая] выпісвала і перакладала па тэме свайго патрона розныя весткі з замежных крыніц. Сабаленка.

[Ад лац. patronus — апякун.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummeln ’заікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotać ’невыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemušсвяты гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пост 1, паста, м.

1. Месца, з якога можна пазіраць за кім‑, чым‑н. ці ахоўваць каго‑, што‑н. Баявы пост. □ Каля ўмоўленага месца .. [Вася] спыніўся са здзіўленнем: на пасту не было вартавога. Шчарбатаў.

2. Адна асоба або некалькі, пастаўленыя для аховы чаго‑н., назірання за чым‑н. На перакрыжаваннях вуліц скрозь будаваліся доты і дзоты або выстаўляліся ўзброеныя пасты. Якімовіч. Толькі на ўскраіне.. [людзей] спыніў паліцэйскі пост. Новікаў.

3. Адказная пасада. На высокім пасту [дэпутата] ён аказаўся, сціплым, чулым і прынцыповым чалавекам. Данілевіч.

•••

На пасту — пры выкананні службовых абавязкаў (знаходзіцца, загінуць і пад.).

пост 2, ‑у, М посце, м.

Устрыманне ад скаромнай ежы, згодна з царкоўным законам. // Перыяд такога ўстрымання. [Такароўцы] святкавалі ўсе святы, пасцілі ўсе пасты. Бядуля. Прасцей бывае ў пост: сушаныя грыбы, цыбуля, кіслая капуста — усё гэта расце, сушыцца і валіцца на месцы. Васілевіч. // перан. Разм. Устрыманне ад чаго‑н. наогул.

•••

Вялікі пост — сямітыднёвы пост перад вялікаднем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Светаві́т, Светові́т ‘міфічная істота, што ўвасабляе сонца’: Световіт — бог Слонца і самы глаўны (маст., шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна, параўн. све́таць ‘свяціць’: лучына светая (Сл. ПЗБ) (гл. свяціць, святло). Нягледзячы на фармальнае падабенства, няяснымі застаюцца адносіны да назвы бога ў пантэоне балтыйскіх славян Svantavit, Szventevit, Zwantevith — “единственное божество у славян, в чьем имени обнаруживается элемент svęt ‘святой’ в языческом понимании этого слова” (Тапароў, Слав. др., 1, 212), другая частка назвы сустракаецца ў іншых назвах багоў — Яравіт, Руявіт, Паравіт і рэканструюецца як *vitъ пры параўнанні з ц.-слав. домовитъ ‘галава сям’і’, ‘гаспадар’ або пры параўнанні з лац. victima як *viktъ ‘праяўленне сілы’, гл. Тапароў, Этимология 1986–1987, 38. Варыянт з канцавым звонкім *Svętovidъ Скок (3, 370–371) звязвае з культам святога Віда на Балканах, які ў часы хрысціянізацыі замяніў паганскае боства, параўн. харв. Vidova gora (тапонім на востраве Брач). Брукнер (537) атаясамлівае першую частку імені Świętowit, якая шырока вядома ў славянскіх паганскіх імёнах (Святаполк, Святаслаў і пад.; гл. святы), з *jarъ> ‘моцны’ (гл. яры), прадстаўленым таксама ў імёнах Яраслаў, Яраполк і інш.; інакш, як ‘багабойны’, трактуе першую частку імені Святаполк Фасмер, 3, 585. Параўн. таксама заўвагу Машынскага (Kultura, II, 2, 442) аб тым, што “słońce często bywa nazywane przez Słowian świętym”. Гл. Цыхун, Зб. Мальдзісу, 401–402. Гл. таксама Бел. міф.₂, 455–456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)