Квакта́нне ’жаб’я ікра’ (Гарэц.). Гл. квоканне, квок, квыкавінне, квакаць, квакша. Улічваючы сінонімы квоканне і квок, квактанне праз кантамінацыю з квактаць < *квокат узыходзіць да кваканне < квакаць. Параўн. жабурынне (да жаба). Формы на ‑анне адлюстроўваюць катэгорыю рэчыўнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Е́міна ’харчовыя прадукты’ (Гарэц., Др.-Падб.) (гл. е́мя). Параўн. рус. пск. емины, рус. смал. имины ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да рэгулярных рэфлексацый н. р. мн. л. *ědmena (*edmen) пад уздзеяннем форм Nomina collectiva на ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піценькі, пі́цінькі, пі́цькі, пі́цічкі, пі́цечкі (Нас., Шн. 2, Гарэц.; Юрч. СНЛ), а таксама пі́ткі, пі́тачкі (Шат.). Дзіцячае слова, утворанае на аснове загаднай формы дзеяслова піць (гл.) пры дапамозе ласкальных суфіксаў (Карскі 2–3, 63–64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаві́к1, рыгаві́к ’кроквіна на стыку двух бакоў страхі’ (Юрч.), ’вільчык; сноп саломы, прызначаны для крыцця вільчыка, спосаб пакрыцця страхі “ў вугал’” (віл., воран., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), рогові́к ’вугал у страсе’ (ТС), ’палічка трохвугольнай формы’ (ТСБМ), ’асноўная частка сахі’, ’аснова плуга’ (шальч., ганц., Сл. ПЗБ), ’печыва спецыяльнай формы’ (лід., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.). Метафарычны перанос назвы па знешнім падабенстве.

Рагаві́к2 ’чорнае зярно ў жыце’ (палес., КЭС). Ад рог1, гл. ражкі.

Рагавік3 ’зуб мудрасці’ (Сцяшк.), ’металічны навугольнік для аконнай рамы’ (там жа). Ад рог2 ’вугал, кут’ (гл.), г. зн. ’які знаходзіцца на рагу, у куце’, параўн. кутні зуб ’зуб мудрасці’.

Рагаві́к4 ’клінок для адціскання сыру’ (Мат. Гом.), ’вышытая касынка’ (Сцяшк. Сл.). Да рог1 ’прадмет канічнай формы, клінападобны прадмет’, сюды ж рагавічо́к ’закуток у полі ці сенажаці сярод кустоў’ (Сцяшк. Сл.).

Рагаві́к5 ’жук-алень’ (віц., ЖНС). Да рог1, параўн. рагаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́рдавы ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Гл. бурдо́вы. Націск у форме бу́рдавы не вельмі зразумелы. Няма ніякай роднаснай формы ці слова, якія б маглі вытлумачыць яго ўзнікненне (зыходнае толькі бурда́). Застаецца меркаваць, што ў бу́рдавы — націск «экспрэсіўнага» паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Леснікі́ дзікія, лясныя яблыкі’ (в.-дзв., Шатал., Працы, 6). Шляхам універбізацыі са словазлучэння лясныя яблыкі. Пасля ад формы адз. л. леснік утворана в.-дзв. леснічыха ’дзікая яблыня’ (Шатал.). Гэтак жа і зах.-укр. лесниця, лісниця ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́й1 ’лепш’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.; гродз., навагр., бар., лях., Сл. ПЗБ). Да ле́пей (гл.). Націск на канчатку — выроўніванне формы лепей паводле аналогіі да большасці прыслоўяў вышэйшай ступені ў бел. мове (Бел. гр.₂, 1, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́цер ’конь, кабан напаўпакладаны або з прыроднай анамаліяй’ (ТС). Відаць, утворана шляхам адваротнай дэрывацыі з нутрэц ’тс’; менш верагодна захаванне першаснай формы, суадноснай, напр:, са славен. noter ’унутр’, рус. ну́терь ’сярэдзіна, вантробы’ і пад. Гл. нутро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑ ’валачыць, цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дубень ’намаразень’ (свісл., Шатал.). З *на‑дълб‑ень, гл. кадаўба, відаць, збліжанае з дуб (бо часцей рабілася з дуба?), ці пераасэнсаванне ўнутранай формы тэрміна на‑мараз‑ень з наступным калькаваннем, параўн. надубецца ’намерзнуцца’ (Сцяшк. Сл., Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)