Рагаві́к 1, рыгаві́к ’кроквіна на стыку двух бакоў страхі’ (Юрч.), ’вільчык; сноп саломы, прызначаны для крыцця вільчыка, спосаб пакрыцця страхі “ў вугал’” (віл., воран., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), рогові́к ’вугал у страсе’ (ТС), ’палічка трохвугольнай формы’ (ТСБМ), ’асноўная частка сахі’, ’аснова плуга’ (шальч., ганц., Сл. ПЗБ), ’печыва спецыяльнай формы’ (лід., Сл. ПЗБ). Ад рог 1 (гл.). Метафарычны перанос назвы па знешнім падабенстве.
Рагаві́к 2 ’чорнае зярно ў жыце’ (палес., КЭС). Ад рог 1, гл. ражкі.
Рагавік 3 ’зуб мудрасці’ (Сцяшк.), ’металічны навугольнік для аконнай рамы’ (там жа). Ад рог 2 ’вугал, кут’ (гл.), г. зн. ’які знаходзіцца на рагу, у куце’, параўн. кутні зуб ’зуб мудрасці’.
Рагаві́к 4 ’клінок для адціскання сыру’ (Мат. Гом.), ’вышытая касынка’ (Сцяшк. Сл.). Да рог 1 ’прадмет канічнай формы, клінападобны прадмет’, сюды ж рагавічо́к ’закуток у полі ці сенажаці сярод кустоў’ (Сцяшк. Сл.).
Рагаві́к 5 ’жук-алень’ (віц., ЖНС). Да рог 1, параўн. рагаль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)