Е́міна ’харчовыя прадукты’ (Гарэц., Др.-Падб.) (гл. е́мя). Параўн. рус. пск. емины, рус. смал. имины ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да рэгулярных рэфлексацый н. р. мн. л. *ědmena (*edmen) пад уздзеяннем форм Nomina collectiva на ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)