Балачы́на ’невялікае воблака, хмарка’ (Нас., Юрч.), балачы́нка ’воблака’ (Гарэц.). Параўн. і паралельныя формы: аблачы́на (Юрч.), аблачы́нка (Гарэц.). Зыходным з’яўляецца *оболочина (да ўсх.-слав. *obolokъ, *oboloko < прасл. *obolkъ < *ob‑volkъ, да *ob‑ і *volk‑ : *velk‑ ’валачыць, цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)