примыка́ние

1. (действие) прымыка́нне, -ння ср.; далучэ́нне, -ння ср.; прыляга́нне, -ння ср.; межава́нне, -ння ср.; см. примыка́ть 1—3;

2. грам. прымыка́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присовокупле́ние ср.

1. (действие) далучэ́нне, -ння ср.; дадава́нне, -ння ср.;

2. (присовокуплённая вещь) дада́так, -тку м.;

с присовокупле́нием докуме́нтов канц., уст. з далучэ́ннем (з дада́ткам) дакуме́нтаў, дадаючы́ (далуча́ючы) дакуме́нты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сопровожде́ние

1. (действие) суправаджэ́нне, -ння ср.; спадаро́жнічанне, -ння ср.; дадава́нне, -ння ср., далучэ́нне, -ння ср.;

в сопровожде́нии друзе́й ра́зам з сябра́мі; см. сопровожда́ть;

2. муз. суправаджэ́нне, -ння ср.; (аккомпанемент) акампанеме́нт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыць ’імклівасць, шпаркасць’ (Нас., Ласт.); ’крутасць, стромкасць, круча’ (Ласт.), прыт ’жвавасць, рухлівасць’ (Бяльк.), рус. прыть ’тс’. Прасл. *prytь > бяссуфікснае вытворнае ад *prъtiti, *pryt(j)ati ’рухацца, корпацца, узнімацца’ (Варбат, Этимология–1971, 10; яе ж, Слав. языкозн., XII, 119), прадстаўленага ў беларускай мове, відаць, толькі палес. пры́тыты (гл. пры́тыць). Праблематычным з’яўляецца далучэнне сюды спріт ’спрыт, жвавасць’ (Бяльк.), а таксама рэканструкцыя ў якасці зыходнай для рус. прыть і бел. прыць формы *sprytъ, крыніцай якой лічыцца гоц. *sprūti < sprauto ’хутка’, параўн. ст.-англ. sprūtan ’даваць парасткі, развівацца’ (Мартынаў, Лекс. Палесся, 16–17); сумненні на гэты конт у Смулковай (Бел.-польск. ізал., 118–120). Аб серб.-харв. pȑtiti гл. Глухак, 507. Гл. таксама пры́тны, пры́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылучы́ць, прылуча́ць ’уключыць, далучыць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт.), прілучы́ць ’далучыць’ (Бяльк.), прылучаць ’прычашчаць’ (Ласт.); ст.-бел. прилучати, прилучатися ’далучаць, далучацца’, прилучити, прилучитися (Сл. Скарыны), аддзеяслоўны субстантыў прылучэ́ннедалучэнне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), ’прычашчэнне’ (Ласт.). Сюды ж вытворныя: прылу́чны ’які выпадкова прыбіўся не да свайго статку’ (Нас.), дзе часткова захоўваецца семантыка прылуча́й ’выпадак’, прылу́ка ’муж, што пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі’ (Інстр. 2). Узыходзіць да прасл. *prilǫčiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *lǫčiti, гл. лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (гл. таксама ЭССЯ, 16, 132–134). Укр. прилуча́ти ’далучаць; дадаваць; уключаць’. Ст.-рус. прилучити ’прылучаць; даць, падараваць’, рус. дыял. прилуча́ть, прилучи́ть ’прынаджваць, прывабліваць, далучаць’. Гл. таксама Фасмер, 3, 365; ЕСУМ, 3, 315–316, Варбат, Слав. языкозн., IX, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пристава́ние

1. прыстава́нне, -ння ср.; прыліпа́нне, -ння ср.;

2. прыстава́нне, -ння ср.;

3. прыстава́нне, -ння ср.; чапля́нне, -ння ср.;

4. прыстава́нне, -ння ср., далучэ́нне, -ння ср.;

5. прыстава́нне, -ння ср.; прыча́льванне, -ння ср.; см. пристава́ть 1—5;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вя́тка ’натоўп, гурт людзей, арцель, чарада’ (Гарэц., КСП, КТС, Нар. сл., Садоўскі, вусн. паведамл.). Рус. вятка ’тс’ (смал., Даль, пск., СРНГ); ’вячоркі’ (смал., Садкова, вусн. паведамл.). Слова з даволі вузкім арэалам распаўсюджання. Параўн., напрыклад, заўвагу Козырева: «Вятка… — специфически смоленская лексика» (Бел.-рус. ізал., 59). Недахоп даных прымушае выказаць толькі здагадку. Можна дапусціць, што гэта рэпрэзентацыя старой асновы jat‑ (‑iti) (параўн. серб.-харв. jȁtiti (se) ’збірацца’). Па форме (далучэнне пратэзы) гэта, у такім разе, утварэнне тыпу вячай, вятроўка (гл.). Да семантыкі параўн. паўднёваславянскую лексіку: серб.-харв. jȁto ’чарада, абшчына, брацтва’, славен. jȃta ’чарада, статак’, балг. ято ’чарада’ і да т. п., аб якіх гл. Скок, 1, 761. Вятка, такім чынам, дэмінутыў ад jat‑a або іначай суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслоўнай асновы jat‑. Усю праблематыку апошняга гл. пад ятка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прына́да ’тое, чым прывабліваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (ТСБМ, Чач., Нас., Мал., Арх. Федар., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Растарг., Сцяшк.; віл., лях., маст., Сл. ПЗБ, ТС), ’настой пахучага зелля (якім крапілі вуллі)’ (віл., З нар. сл.), ’ласунак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пріна́да ’прынада’ (Бяльк.), пріна́дка ’невялікі вулей з кары для прываблівання пчол, які ставяць на дрэве’ (слаўг., Нар. сл.), принадэнка ’прынада’ (Булг.), ст.-бел. прына́да, прына́да пташа (Ст.-бел. лексікон). Аддзеяслоўны назоўнік ад прына́дзіць. Стараж.-рус. принада ’прыбаўленне, далучэнне’, рус. паўд., зах., смал., бранск., дан. прына́да ’тое, чым прынаджваюць розных жывёл’, дан. ’сіло (для лоўлі птушак)’, смал. прина́душка ’прынада’, укр. прина́да ’тс’. Інакш Фасмер (3, 365), які прапануе складаны шлях утварэння: прыстаўкі *при‑, *на‑ + кантынуанты і.-е. каранёў *dō‑ ці *dhē‑, што не пераконвае; гл. таксама Пятлёва, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свесь (сьвесь) ‘сястра жонкі’ (Ласт., Касп., Янк. 1, Сл. рэг. лекс.; мазыр., Шатал.; ТС), свесць (сьвесць) ‘тс’ (ТС, Шат., Маш., Ян., Кольб.), свісць (сьвісьць) ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), сьве́сьця ‘тс’ (Касп.), сьве́стка ‘тс’ (Ласт.); укр. свість, рус. дыял. свесть, све́стка ‘швагерка’, стараж.-рус. свесть, свьсть, свѣсть, польск. świesć ‘сястра мужа або жонкі’, серб. сва̑ст, сва̏сти ‘швагерка’, славен. svȃst, svẹ̑st, балг. све́стка, макед. дыял. свеска ‘тс’. Прасл. *svьstь, svěstь мае адпаведнікі ў літ. sváinis ‘сваяк’ (паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 171), літоўскай мове характэрна сінанімія суф. ‑nis‑/‑sis‑), лат. svaĩnis ‘брат жонкі’ побач з sìvystàs ‘цесць’, ст.-ісл. sveinn ‘хлопчык, хлопец, слуга’, ст.-в.-ням. geswîo ‘сваяк’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 575; Міклашыч, 322; Младэнаў, 571, 573; Скок, 3, 226. Далей да свой (гл.). Трубачоў (История терм., 140) словаўтварэнне тлумачыць як далучэнне суф. ‑st‑ да асновы *svь‑, якая ўтварылася ў выніку рэдукцыі кораня: *svь‑ < sve‑, svo‑; першапачаткова гэта быў nomen abstractum са значэннем ‘прыналежнасць да сваіх, сваяцтва’. Аднаўленне сувязі ў рус. свояченица ‘швагерка’, параўн. Шаўр, Etymologie, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піск ’тонкі, высокі гук’ (ТСБМ, Яруш.), піскатня́ ’працяглы многагалосы піск’, піскнуць, піснуць — аднакратнае ад пішча́ць (ТСБМ), пі́скыць ’пішчаць раз-пораз’ (Юрч. СНЛ), піскаце́ць ’пішчаць’ (гродз., З нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (гродз., ЛА, 1), ’шчабятаць (пра ластаўку)’ (Скарбы), піска́ты ’пісклявы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пи́скати, писк, рус. писк ’тс’, ц.-слав. пискати; польск. piskać ’пішчаць’, ’шыпець’, в.-луж. piskać ’пішчаць, вішчаць’, ’скрыпець’, ’свісцець’, ’іграць на музычным інструменце (дудцы)’, чэш. pískati ’свісцець’, ’дудзець (на дудзе)’, славац. pískať ’тс’, pisk, piskot ’піск’, славен. písk ’свіст’, pískati ’свісцець’, серб.-харв. пи̏ска ’піск, віскат’, пи̏скав ’пісклявы, рэзкі’, ’свісцячы гук’, макед. пискот ’піск. віскат’, писка ’пішчаць’, ’свісцець’, ’шыпець’, балг. пискам ’пішчаць’, ’плакаць’, ’шчыкаць, цвыркаць’, ст.-слав. пискати ’іграць на жалейцы’. Прасл. *piskъ, *piskati, утвораныя ад гукапераймальнай асновы *pi‑, параўн. літ. pyškė́ti ’ляскаць (пугай), ’трашчаць (аб лёдзе), лат. pį̃kstet ’пішчаць’, лац. pipāre, pipiāre, pīpilāre ’пішчаць’, ст.-грэч. πίπος ’птушанё’, πιππίξω ’пішчу’, ст.-інд. picchōrā, picchōlā ’дудка, флейта’, ісл. píska ’шаптаць, шалясцець’ (Праабражэнскі, 2, 62; Фасмер, 3, 271; Бязлай, 3, 41; Брукнер, 415 ). Махэк₂ (451) дапускае далучэнне ‑sk-інтэнсіва да асновы *pi‑ (> *pi‑sk‑ati), першасным значэннем якой было ’свісцець’, як і ў ням. pfeifen. Суф. ‑sk‑, як у трэск, плеск, нырск, ляск(ат) і інш. Сюды ж піску́лька ’вадаплаўная птушка атрада гусепадобных’ (ТСБМ), пі́кот ’цісканне (пра ўюноў у лавушцы)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)