Кашто́ўны ’які дорага каштуе, мае вялікую цану’, ’які мае важнае, істотнае значэнне; вельмі патрэбны’ (ТСБМ), кашто́ўнасць ’важнасць, значнасць чаго-н.’; ’каштоўная рэч’, ’з’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне’ (ТСБМ). Асноўным словам, ад якога ўтвораны шматлікія дэрываты, з’яўляецца кошт, вядомае ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст. Таксама з XVI ст. засведчаны (гл. Булыка, Запазыч., 174) і вытворныя каштовный, коштовность. Хоць гэтыя дэрываты чыста тэарэтычна маглі ўтварыцца ў ст.-бел. мове ад асноўнага слова кошт, верагодна лічыць, што і яны з’яўляюцца непасрэднымі паланізмамі (тым больш, што для іх ёсць дакладныя прататыпы ў польск. мове; параўн. польск. kosztowny, kosztowność).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашэ́ль ’вялікая кашолка, звычайна з лучыны’; ’кашалёк’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ, Шат., Касп.). Таго ж паходжання, што і кашо́лка (гл.), г. зн. прасл. утварэнне пры дапамозе суф. ‑l‑ ад прасл. *košь ’кашолка’, ’кошык’. Усе дэрываты гэтага тыпу маюць прасл. характар і фармальна могуць быць зведзены ў тры варыянты праформ: *košelъ, *košela, *košelь (Трубачоў, Эт. сл., 11, 187–189). У аснове ўтварэння ляжыць слав. *košel‑ < *kosl‑ (параўн. лац. qualum < *quaslom ’кашолка, пляцёнка’). І.‑е. праформы не вельмі ясныя, здаецца, магло быць і *k​uasl‑ і *kosló‑ (дарэчы, націск у слове *košelь, кашэ́ль дакладна адпавядае гэтаму другому варыянту).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гнуць ’прагнуць, жадаць’ (Ян.). Укр. регнутивельмі хацець’, польск. дыял. rechać się ’пра свінню: юраваць’, каш. reχac są ’тс’, палаб. ragni‑să ’рухаецца’. Прасл. *regnǫti звязана з дзеясловам *regotati. Тут значэнне ’смяяцца’ другаснае, першаснае — ’іржаць’. Цэлы шэраг дзеясловаў, якія абазначаюць роў жывёлаў, адначасова абазначаюць і працэс цечкі, гону, бо звычайна менавіта гэты перыяд характарызуецца ровам, параўн. рус. рёв ’час цечкі ў скаціны; роў’. Слова рэгнуць — відаць, першапачаткова азначала ’быць у перыядзе полавай актыўнасці’, а потым набыло больш адцягненае значэнне ’хацець, імкнуцца’. У плане семантыкі параўн. яшчэ в.-луж. rjut ’спешка, страснае жаданне’ < *rʼuti ’раўці’ (Мяркулава, Этимология–1974, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́мінец ‘кароткае бервяно паміж вокнамі’ (ТС), со́мчык ‘шула’ (ЛА, 4), сума́к ‘прасценак, міжаконне’ (Ян.). Гл. самінец. Параўн. таксама цу́нік ‘кароткія бярвенні ў прамежках паміж вокнамі’, цунь ‘тс’ (ТС), што схіляе прыняць за зыходныя формы з ‑у‑: польск. sunik, sumik, suńec, славац. súmyk, укр. су́мець, для якіх Бонк (SFPS, 5, 236 і наст.) дапускае значэнне ‘бервяно ў сцяне драўлянага будынка, якое ўстаўляецца ў паз слупа; абрамленне аконнага або дзвярнога праёму’ і, як тэхнічныя тэрміны, выводзіць з *sunǫti (гл. сунуць), што не вельмі пераконвае. Магчыма дапусціць кантамінацыю ці збліжэнне з *sъmъkъ, параўн. рус. алан. сомо́к ‘грэбень страхі’, балг. дыял. смок ‘бэлька ў склепе’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ле, ты́ля ‘столькі’, ‘многа, вельмі шмат’ (Сцяшк., Скарбы; беласт., гродз., вільн., трок., Сл. ПЗБ; іўеў., валож., бераст., ЛА, 5), ст.-бел. тыле ‘столькі’ (1557 г.), ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Лічыцца запазычаннем са ст.-польск. tyle ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 201), якое з XIV ст. ужывалася побач з tele, teli, telico і інш. (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 153). Узыходзіць да ўказальнага займенніка *to і часціцы *li > прасл. *toli ‘так многа’ (ESSJ SG, 2, 673). Гл. толезны, толесь. Пытанне пра запазычанне з польскай мовы застаецца спрэчным, улічыўшы варыянтнасць адлюстравання рэфлексаў прасл. *tъ ў розных спалучэннях, параўн. той, тый, тэй (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тых — перадае гук ад біцця сэрца (Шат.; мсцісл., Нар. лекс.), тых‑тых ‘тс’ (Нас.), ‘так-так, стук-стук’ (Бяльк.). Гукапераймальныя ўтварэнні. Сюды ж ты́каць, ты́хыць, тыхъць ‘хутка дыхаць’, ‘тахаць, стукаць’, ‘вельмі часта біцца (аб сэрцы)’ (Нас., Яруш., Бяльк., Юрч., Байк. і Некр.; мёрск., Нар. сл.), ‘дрыжаць, калаціцца (пра рукі)’ (Варл.), ты́хкаць ‘біцца (пра сэрца)’ (Касп., Шат., Юрч., Яруш.), ‘цікаць, чыкаць’ (Некр. і Байк.), тыханне, ты́хання ‘біццё сэрца, тахканне’ (Бяльк., Байк. і Некр., Юрч. СНС), ‘пульс’ (Гарэц., Др.-Падб.); ты́хацца ‘няроўна біцца’ (Касп.), ты́хкацца ‘моцна біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ); ты́хтання ‘біццё сэрца’ (Яруш.) — апошняе з інтэнсіўным суфіксам ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільга́, льга ’можна, магчыма’ (ТСБМ, Мал., Гарэц.), льга ’магчымасць, ільгота’ (Нас.). Рус. дыял. льга ’лёгкасць, аблягчэнне; ільгота’, ’магчыма’, пск. ильзя́ ’магчыма’, чэш. lze ’можна’, славац. уст. ľza, ľzā ’можна, магчыма’, ст.-слав. льза ’магчымасць’, льзѣ ’можна’, ст.-рус. льзѣ, льзя ’магчыма’, льга ’карысць’; параўн. яшчэ ўкр. пільга ’льгота’, польск. ulga ’аблягчэнне; ільгота’. Вельмі шырока ўжываецца з адмоўем: бел. не́льга, рус. нельзя́ і г. д. Утворана ад кораня lьg‑ (параўн. лёгкі, ільгота) з пратэзай і‑. Першапачатковае значэнне прасл. *lьga, відаць, ’лёгкасць, магчымасць’. Гл. Бернекер, 1, 753; Брукнер, 304; Махэк₂, 346; Фасмер, 2, 543; Слаўскі, 4, 85–87 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рмус ’вырвас, жулік, нахабны чалавек’ (Бяльк.). Штучная лацінізаваная форма не зусім яснага паходжання. Магчыма, з *ірвус ад ірваць (гл.) (суф. ‑ус звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў); параўн. вырва, вырвас. Субстытуцыя ‑м‑ замест ‑в‑ цалкам магчыма, улічваючы экспрэсію значэння. Нельга выключыць і магчымую сувязь з рус. смал. и́мус ’бядовы, вельмі здольны да чаго-н.’ (Дабр.); параўн. таксама смал., сіб. иму́н ’жвавы, бядовы, спрытны’, ’знаўца, майстар сваёй справы’, смал. иму́ ’адолею, пакару’ ад імаць (гл.). Але застаецца няясным з’яўленне ‑р‑ (ці не звязана з рус. дыял. ир ’злосць’, ’злосны, з’едлівы чалавек’, upunéc ’свавольнік, задзіра’, ст.-рус. иръ ’болька, струп; скула’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

семь сем, род. сямі́;

семь пя́тниц на неде́ле на адзі́н дзень сем пераме́н; як уво́сень — на дзень паго́д во́сем;

семи́ пя́дей во лбу ве́льмі разу́мны;

за семь вёрст киселя́ хлеба́ть (е́хаць) за свет без патрэ́бы;

кни́га за семью́ печа́тями кні́га за сямю́ пяча́цямі;

за семью́ замка́ми за сямю́ замка́мі;

семь пото́в сошло́ (с кого) сем пато́ў сышло́ (з каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увы́ межд. (к сожалению) на жаль; (но не тут-то было) ды дзе там;

но увы́! але́ на жаль!, ды дзе там!;

он до́лжен был прие́хать, но увы́! его́ ещё нет ён паві́нен быў прые́хаць, але́, на жаль, яго́ яшчэ́ няма́;

увы́, э́то о́чень печа́льно на жаль, гэ́та ве́льмі су́мна;

увы́, наде́жды бо́льше нет на жаль, надзе́і больш няма́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)