Вырва 1 ’яма (ад дажджу)’ (Яшк.). Укр. ви́рва ’круты схіл гары, круча’, польск. wyrwa ’канава, яма, якая ўтварылася ад дзеяння вады’, чэш. мар. výrva ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырваць (гл. рваць) (Махэк₂, 526; Нітшэ, 66). Адносна энанціасеміі значэнняў (’яма’ — ’круча’) гл. Талстой, Геогр., 98 і наст.
Вырва 2 ’вельмі бойкая і гарэзлівая дзяўчына’ (З нар. сл.). Рус. смал. лаянкавае слова вы́рва, польск. wyrwa ’насмешнік, франт’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)